Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 705

Аб прысуджэнні прэміі “За духоўнае адраджэнне” 2007 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры, савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, п а с т а н а ў л я ю:
1. За актыўную падзвіжніцкую дзейнасць у гуманітарнай галіне, накіраваную на развіццё прагрэсіўных мастацка-маральных традыцый, што садзейнічаюць усталяванню духоўных каштоўнасцей, ідэй дружбы і братэрства паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, прысудзіць прэмію “За духоўнае адраджэнне” 2007 года (далей — прэмія):
архіепіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю (Драздову Мікалаю Рыгоравічу) — кіраўніку мясцовага рэлігійнага аб’яднання “Віцебская епархія Беларускай праваслаўнай царквы”;
Круцялёву Андрэю Іванавічу — протаіерэю, настаяцелю рэлі-гійнай абшчыны “Прыход храма Святой Жываначальнай Троіцы в.Бараўляны Мінскага раёна Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы”;
калектыву дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль”.
2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.
3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi
Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
31 снежня 2007 г.
г. Мiнск.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter