Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 649

Аб прысуджэннi прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2014 года
Аб прысуджэннi прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2014 года



Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, узгодненыя з кiраўнiцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную дзейнасць у гуманiтарнай галiне, што садзейнiчае захаванню i памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзi любовi да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей i мастацка–маральных традыцый, iдэй чалавекалюбства, дабрачыннасцi i мiласэрнасцi, прысудзiць прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2014 года:

аўтарскаму калектыву ў складзе протаiерэя Карасцялёва Iгара Еўдакiмавiча, настаяцеля рэлiгiйнай абшчыны «Прыход храма iконы Божай Мацi «Усiх тужлiвых Радасць» у г. Мiнску Мiнскай епархii Беларускай праваслаўнай царквы, i Краўцовай Марыны Вiктараўны, дацэнта кафедры асноў спецыяльнай педагогiкi i псiхалогii ўстановы адукацыi «Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя Максiма Танка», — за стварэнне вучэбна–вытворчых майстэрань рэлiгiйнай абшчыны «Прыход храма iконы Божай Мацi «Усiх тужлiвых Радасць» у г. Мiнску Мiнскай епархii Беларускай праваслаўнай царквы;

калектыву дзяржаўнай тэатральна–вiдовiшчнай установы «Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета Рэспублiкi Беларусь» — за ўвасабленне нацыянальна–гiстарычнай тэматыкi ў спектаклях тэатра i пастаноўку балета «Вiтаўт»;

калектыву дзяржаўнай установы «Рэспублiканскi iнтэрнат ветэранаў вайны i працы» — за вялiкi ўклад у развiццё дзяржаўнай сiстэмы сацыяльнай абароны, сцвярджэнне iдэй чалавекалюбства i мiласэрнасцi ў грамадстве;

калектыву ўстановы адукацыi «Нацыянальны дзiцячы адукацыйна–аздараўленчы цэнтр «Зубронак» — за значныя дасягненнi ў развiццi здольнасцей таленавiтых i адораных дзяцей i падлеткаў, выхаванне будучых грамадскiх лiдэраў;

Цэнтральнаму камiтэту грамадскага аб’яднання «Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi» — за значны ўклад у грамадзянскае выхаванне i фармiраванне патрыятычнай самасвядомасцi моладзi.

2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2014 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.
30 снежня     г. Мiнск.

Советская Белоруссия № 1 (24631). суббота, 3 января 2015

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter