Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 518

Аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2016 года

Аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2016 года


У мэтах стымулявання i сацыяльнай падтрымкi дзейнасцi ў галiне фiзiчнай культуры i спорту пастанаўляю:

1. За актыўную дзейнасць па папулярызацыi фiзiчнай культуры i спорту, развiццi фiзкультурна–спартыўных традыцый, якiя садзейнiчаюць гарманiчнаму фармiраванню асобы, прысудзiць спецыяльную прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2016 года ў памеры 100 базавых велiчынь кожнаму:

Васiльеву Руслану Анатольевiчу, рэдактару аддзела гульнявых вiдаў спорту ўстановы «Рэдакцыя газеты «Спартыўная панарама»;

Герман Эльвiры Уладзiмiраўне, спартсмену–iнструктару нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па лёгкай атлетыцы ўстановы «Рэспублiканскi цэнтр алiмпiйскай падрыхтоўкi па лёгкай атлетыцы»;

Шымкавяку Аляксандру Станiслававiчу, трэнеру–выкладчыку па баскетболе ўстановы адукацыi «Гродзенскае дзяржаўнае вучылiшча алiмпiйскага рэзерву».

2. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць з рэзервовага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрству спорту i турызму неабходныя сродкi на выплату спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2016 года.

3. Не абкладаць падаходным падаткам з фiзiчных асоб сумы спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2016 года, якiя выплачваюцца ў адпаведнасцi з дадзеным Указам.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.

31 снежня 2016 г. г. Мiнск.

Советская Белоруссия № 5 (25140). Вторник, 10 января 2017

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter