Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 517

Аб прысуджэннi спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2016 года


Разгледзеўшы прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры i савета фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва, пастанаўляю:

1. За выдатныя дасягненнi ў галiне журналiстыкi, тэлебачання, выяўленчага мастацтва, музейнай справы, навучання i выхавання творчай моладзi, тэатральнага мастацтва, аматарскай мастацкай творчасцi, цыркавога мастацтва, якiя атрымалi грамадскае прызнанне, прысудзiць спецыяльную прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2016 года:

аўтарскаму калектыву рэдакцыi газеты «Голас Радзiмы» ў складзе Ждановiча Iвана Iванавiча, загадчыка аддзела, i Мядзведскай Кацярыны Аляксандраўны, спецыяльнага карэспандэнта, — за плённае супрацоўнiцтва з суайчыннiкамi за мяжой, высокапрафесiйнае асвятленне пытанняў мiжкультурнага дыялогу ў Беларусi;

аўтарскаму калектыву рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства «Беларускае тэлеграфнае агенцтва» ў складзе Буфетавай Iрыны Аляксееўны, фотарэдактара аддзела па падрыхтоўцы i выпуску фотаiнфармацыi рэдакцыi вiзуальнай iнфармацыi, Жука Дзмiтрыя Аляксандравiча, генеральнага дырэктара, Сiнiчкiна Iвана Аляксандравiча, начальнiка аддзела падтрымкi i развiцця iнтэрнэт–рэсурсаў, — за стварэнне i рэалiзацыю iнфармацыйна–публiцыстычнага праекта «Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў»;

аўтарскаму калектыву Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Рэспублiкi Беларусь у складзе Баранава Яўгенiя Уладзiмiравiча, намеснiка галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыi тэлеканала «Беларусь 24», Ладуцька Алены Анатольеўны, галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыi тэлеканала «Беларусь 1», Саламаха Вольгi Аляксандраўны, намеснiка галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыi тэлеканала «Беларусь 1», — за стварэнне на высокiм прафесiйным узроўнi серыi iмiджавых вiдэаролiкаў «Мы зрабiлi гэта разам»;

Вашчанку Канстанцiну Гаўрыiлавiчу, мастаку, члену грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз мастакоў», — за мастацкае афармленне факсiмiльнага выдання «Кнiжная спадчына Францыска Скарыны»;

калектыву дзяржаўнай гiстарычна–культурнай установы «Музей–сядзiба М.К.Агiнскага» — за стварэнне i рэалiзацыю праекта «Вяртанне Паўночных Афiн», значны ўклад у захаванне спадчыны М.К.Агiнскага;

калектыву дзяржаўнай установы адукацыi «Дзiцячая музычная школа мастацтваў № 10 iмя Я.А.Глебава г. Мiнска» — за значны ўклад у захаванне i развiццё нацыянальнай культуры i музычнага мастацтва;

калектыву дзяржаўнай установы «Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы» — за значны ўклад у развiццё беларускага тэатральнага мастацтва, пастаноўку спектакляў паводле твораў беларускай драматургii;

калектыву дзяржаўнай установы «Палац культуры г. Маладзечна» — за значны ўклад у развiццё аматарскай мастацкай творчасцi, арганiзацыю i правядзенне мерапрыемстваў у рамках рэспублiканскай акцыi «Культурная сталiца года»;

калектыву ўстановы культуры «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь «Вiдовiшчна–культурны комплекс «Гомельскi дзяржаўны цырк» — за значны ўклад у развiццё i папулярызацыю цыркавога мастацтва, умацаванне мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва;

Раманенi Раiсе Аляксандраўне, педагогу дадатковай адукацыi, кiраўнiку заслужанага аматарскага калектыву Рэспублiкi Беларусь студыi дэкаратыўна–прыкладнога мастацтва «Беларускi сувенiр» дзяржаўнай установы дадатковай адукацыi «Цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi Салiгорскага раёна», — за значны ўклад у адраджэнне i захаванне традыцый народнага мастацтва саломапляцення, далучэнне моладзi да нацыянальнай культуры.

2. Мiнiстэрству культуры ажыццявiць выплату спецыяльных прэмiй Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзеячам культуры i мастацтва 2016 года са сродкаў фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

3. Вызвалiць сумы прэмiй, атрыманых у адпаведнасцi з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фiзiчных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА.

31 снежня 2016 г. г. Мiнск.

Советская Белоруссия № 5 (25140). Вторник, 10 января 2017

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?
Новости
Все новости