Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 9

Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2013 года

Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2013 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, п а с т а н а ў л я ю:

1. За выдатныя дасягненні ў галіне выяўленчага і тэатральнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, мастацкай літаратуры, кінавідэамастацтва, выхавання дзяцей і творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2013 года:

аўтарскаму калектыву агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ў складзе Борматавай Алены Анатольеўны, рэдактара другой катэгорыі аддзела навін культуры, Жукавай Марыі Віктараўны, рэжысёра тэлебачання аддзела спецыяльных праектаў, Равуцкага Міхаіла Мікалаевіча, загадчыка аддзела навін культуры, — за стварэнне дакументальных фільмаў “Слуцкія паясы. Тайныя знакі”, “Міхаіл Савіцкі. Тайны біяграфіі”, “Радзівілы. Тайна сям’і”, “Нацыянальная дылогія. Статут ВКЛ”, “Нацыянальная трылогія: Герб. Гімн. Флаг”, “Імя яму — Храм”;

аўтарскаму калектыву дзіцячага тэлевізійнага музычнага конкурсу “Я спяваю!” закрытага акцыянернага таварыства “Другі нацыянальны тэлеканал” у складзе Астрахана Дзмітрыя Хананавіча, вядучага конкурсу, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі, Лобач Алены Анатольеўны, прадзюсара выканаўчага дырэкцыі спецыяльных праектаў, Мікульскай Анжэлы Уладзіміраўны, дырэктара дырэкцыі спецыяльных праектаў, — за значны ўклад у развіццё творчых здольнасцей таленавітых дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з няпоўных і мнагадзетных сем’яў;

аўтарскаму калектыву мастакоў у складзе членаў грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” Рудэнка Таццяны Аляксееўны і Рудэнкі Юрыя Васільевіча — за высокія творчыя дасягненні ў галіне выяўленчага мастацтва, актыўную выставачную дзейнасць;

заслужанаму аматарскаму калектыву Рэспублікі Беларусь студыі цыркавога мастацтва “Арэна” дзяржаўнай установы “Цэнтр цыркавога мастацтва “Арэна” — за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю аматарскага цыркавога мастацтва, плённую працу па эстэтычнаму выхаванню дзяцей  і  падлеткаў;

калектыву дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі абласны тэатр лялек” — за значны ўклад у развіццё тэатральнага лялечнага мастацтва і міжнародных культурных сувязей;

Кажушкевічу Альберту Іосіфавічу, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Наваполацка”, кіраўніку ўзорнага хору “Звонкія галасы”, — за высокія дасягненні  ў эстэтычным выхаванні творчай моладзі, паспяховыя выступленні вучняў на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях;

Кожуху Уладзіміру Уладзіміравічу, мастаку-жывапісцу, члену грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”, — за стварэнне высокамастацкіх жывапісных твораў;

Мятліцкаму Мікалаю Міхайлавічу, галоўнаму рэдактару рэдакцыі часопіса “Полымя” рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда”, — за пераклад на беларускую мову кнігі “Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая”;

народнаму вакальнаму ансамблю ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл “Памяць сэрца” ўcтановы “Рэспубліканскі Палац культуры ветэранаў” — за папулярызацыю лепшых узораў песеннага мастацтва, значны ўклад  у патрыятычнае выхаванне грамадзян;

Сцепанюк Галіне Міхайлаўне, дырэктару Антопальскага раённага Цэнтра рамёстваў Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, — за адраджэнне і захаванне самабытнай народнай творчасці і традыцыйных рамёстваў рэгіёна.

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2013 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнка
9 студзеня 2014 г. 
г. Мiнск

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter