Удзячнасць праз дзесяцігоддзі

Урачыстая цырымонія адкрыцця помніка маршалу Савецкага Саюза Георгію Жукаву прайшла ў Мінску
У гонар маршалаУрачыстая цырымонія адкрыцця помніка маршалу Савецкага Саюза Георгію Жукаву прайшла ў Мінску.

Помнік устаноўлены ў скверы, які носіць імя палкаводца, у раёне вуліцы Чыгуначнай. Пастамент вышынёй 4 метры выкананы з граніту, а бюст — з 600 кілаграмаў бронзы. Як вядома, ваенная кар’ера Георгія Жукава была непасрэдна звязана з Беларуссю. 17 гадоў яго службы прайшлі на тэрыторыі нашай краіны.Тут Жукаў быў камандзірам кавалерыйскага палка, затым дывізіі і корпуса, потым намеснікам камандуючага войскамі Беларускай ваеннай акругі.

У цырымоніі адкрыцця помніка прынялі ўдзел міністр абароны Беларусі Леанід Мальцаў, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, а таксама дочкі маршала Жукава.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter