Удзельнiкам VIII Рэспублiканскага фестывалю нацыянальных культур

Дарагiя сябры! Сардэчна вiншую вас з пачаткам фiнальных...

Дарагiя сябры!

Сардэчна вiншую вас з пачаткам фiнальных мерапрыемстваў VIII Рэспублiканскага фестывалю нацыянальных культур.

З даўнiх часоў беларуская зямля, як ласкавая матуля, прымала да сябе прадстаўнiкоў розных нацый. Яны разам працавалi, будавалi сем’i, а калi трэба — са зброяй у руках змагалiся за незалежнасць краiны. Выдатным прыкладам патрыятызму нашых грамадзян стала Вялiкая Айчынная вайна, калi ўсе разам паднялiся на абарону Беларусi i ўнеслi важкi ўклад у агульную Перамогу.

Гiсторыя вучыць, што беларусы моцныя менавiта сваёй еднасцю i сяброўствам. Беларусь — гэта мы, i таму наш святы абавязак — падтрымлiваць тыя шматвяковыя сувязi, якiя злучаюць жыхароў нашай дзяржавы ў адзiны народ, дапамагаць прадстаўнiкам розных нацый зберагаць сваю духоўную адметнасць дзеля ўзбагачэння агульнай беларускай культуры.

Няхай жа гэты цудоўны фестываль паспрыяе ўсiм нам у выкананнi гэтай высакароднай мiсii, стане сапраўдным святам, дасць магчымасць пазнаёмiцца з творчымi здабыткамi розных нацыянальных супольнасцей i адкрыць новыя таленты.

Жадаю вам, шаноўныя сябры, добрага здароўя, шчасця, невычэрпнага натхнення i поспехаў у плённай працы на карысць любiмай Беларусi.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter