Віншаванне Прэзідэнта з Днём беларускага пiсьменства

Удзельнiкам i гасцям урачыстасцяў з нагоды Дня беларускага пiсьменства

Удзельнiкам i гасцям урачыстасцяў з нагоды Дня беларускага пiсьменства

Паважаныя сябры!

Сардэчна вiншую вас з Днём беларускага пiсьменства — святам культуры, асветы i духоўнасцi!

Шырокiя ўрачыстасцi, прысвечаныя гэтай падзеi, год ад году набываюць усё больш глыбокi сэнс, бо яны вяртаюць нас да сваiх вытокаў, выклiкаюць пачуццё нацыянальнай годнасцi. Свята стала сведчаннем адраджэння нашых лепшых традыцый, сапраўдным сiмвалам незалежнасцi Беларусi.

Углядаючыся ў яе шматвяковую гiсторыю, мы пераконваемся ў тым, наколькi значны ўклад зрабiлi нашы славутыя землякi — асветнiкi, навукоўцы, лiтаратары, музыканты, мастакi — у сусветную духоўна–культурную скарбнiцу.

На гэты раз сталiцай святкавання Дня пiсьменства стаў старажытны Полацк — калыска нашай дзяржаўнасцi. Сёлета горад адзначае 1155–годдзе. Менавiта тут нарадзiўся вялiкi Францыск Скарына, якi 500 год таму надрукаваў першую беларускую кнiгу.

Друкаванае слова, веды, любоў да роднай зямлi былi i застаюцца невычэрпнай крынiцай сiлы i мудрасцi народа, яго нястрымнага iмкнення да свабоднага i справядлiвага жыцця.

Упэўнены, што цяперашнiя ўрачыстасцi надоўга застануцца ў памяцi i будуць натхняць нас на плённую працу дзеля росквiту Радзiмы.

Шчыра жадаю ўсiм удзельнiкам i гасцям свята моцнага здароўя, дабрабыту, мiру i шчасця!


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

2 верасня 2017 года.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter