Удзельнiкам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пiсьменства

Лiтаратура, мастацтва заўсёды былi для беларусаў асаблiвай каштоўнасцю...

Паважаныя сябры!

Дзень беларускага пiсьменства – традыцыйнае свята, якое акцэнтуе ўвагу на неабходнасцi захавання i развiцця багатай культурнай спадчыны i духоўных здабыткаў нашага народа.

Лiтаратура, мастацтва заўсёды былi для беларусаў асаблiвай каштоўнасцю, крынiцай гiстарычнай памяцi, надзейнай апорай у выхаваннi патрыятызму i высокiх маральных якасцей грамадзян. Беларусь – радзiма многiх выдатных асветнiкаў, дзеячаў культуры, пiсьменнiкаў сусветнага ўзроўню.

У нашай краiне клопат пра культуру, духоўнасць мае па-сапраўднаму дзяржаўны характар. Мы актыўна падтрымлiваем развiццё нацыянальнага кнiгавыдання i друку, ствараем усе ўмовы для праяўлення i росквiту сапраўдных талентаў.

Сёлетнiя святочныя мерапрыемствы праводзяцца ў горадзе Хойнiкi, на гасцiннай, прыгожай i непаўторнай палескай зямлi, якую ў сваiх творах уславiў выдатны беларускi пiсьменнiк Iван Мележ, дзе жывуць i плённа працуюць шчырыя i руплiвыя людзi.

Сардэчна вiншую вас са святам, жадаю моцнага здароўя, поспехаў, творчага натхнення i аптымiзму.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter