Удзельнiкам i гасцям урачыстасцей Дня беларускага пiсьменства

Вiншаванне Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь з Днём беларускага пiсьменства

Паважаныя сябры!


Сардэчна вiншую вас з Днём беларускага пiсьменства.


Гэта святочная дата трывала ўвайшла ў наша жыццё, атрымала дзяржаўны статус i прызнанне народа, таму што плённа спрыяе духоўнаму, культурнаму, сацыяльнаму развiццю Беларусi. Нагадваючы пра годнае мiнулае, дазваляе з надзеяй глядзець у будучыню.


Невыпадкова сёлета эстафету ўрачыстасцей прымае заснаваны яшчэ напачатку XII стагоддзя Барысаў — адзiн са старажытных культурных цэнтраў нашай краiны, горад, з якiм звязаны многiя значныя падзеi беларускай гiсторыi.


Упэўнены, што Дзень беларускага пiсьменства з’явiцца важнай падзеяй у культурным жыццi Беларусi, паспрыяе далейшай кансалiдацыi насельнiцтва рэспублiкi на трывалым падмурку высокiх духоўных каштоўнасцей, закладзеным славутымi продкамi.


Шчыра жадаю ўсiм арганiзатарам, удзельнiкам i гасцям свята моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, аптымiзму i новых здзяйсненняў на карысць Радзiмы.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter