Удзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства. Паважаныя сябры! Прыміце маё сардэчнае віншаванне з Днём беларускага пісьменства.

За час свайго існавання гэта свята стала адметнай з’явай культурнага жыцця краіны, сімвалам шанавання яе духоўных каштоўнасцей. Беларускае пісьмовае слова пачыналася ад Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, набірала сілу ў друкаваных кнігах Францыска Скарыны, Сымона Буднага і Сімяона Полацкага, узнялося на сусветны ўзровень у творах Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Івана Шамякіна, Івана Мележа, іншых выдатных літаратараў Беларусі. Сёлета ўдзельнікаў Дня беларускага пісьменства гасцінна сустракае Смаргоншчына, якая ўзгадавала нямала слынных асветнікаў і дзеячаў культуры. З гэтай зямлёй непарыўна звязана імя Францішка Багушэвіча — нашага вялікага паэта, творчасць якога была прысвечана сцвярджэнню высокіх ідэалаў сацыяльнай справядлівасці, годнасці простага чалавека. Шчыра жадаю ўсім арганізатарам і гасцям свята жыццёвага аптымізму, шчасця, добрабыту і творчага плёну.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter