Удзельнікам і гасцям Х Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

Паважаныя сябры!Сардэчна віншую вас з адкрыццём Х Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.Гэта значная акцыя адбываецца ў Год роднай зямлі напярэдадні святкавання 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Толькі свабодныя, горача любячыя сваю Радзіму людзі могуць пільна захоўваць і памнажаць нацыянальныя культурныя каштоўнасці, узбагачаць творчую спадчыну продкаў.Яскравым прыкладам таму з’яўляецца фестываль песні і паэзіі, які дэманструе невычэрпнасць таленту беларускага народа, гарманічнае спалучэнне музыкі і слова, адкрывае новыя імёны маладых выканаўцаў — будучыні нашай эстрады.Упэўнены, што сённяшняе свята падоўжыць слаўныя фестывальныя традыцыі, паслужыць далейшаму развіццю сучаснага айчыннага мастацтва.Жадаю вам моцнага здароўя, натхнення, поспехаў, шчасця і дабрабыту.Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА