Беларуская бізнес-лэдзі Алеся Какошнікава атрымала тытул “Місіс Дабрачыннасць” на конкурсе “Місіс Еўропа-2014”, які прайшоў у Сафіі

Удзел быў прыгожым

Алесі Какошнікавай — 36 гадоў. Яна замужам. Скончыла Беларускі педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка. Сёння яе ведаюць як аўтара і кіраўніка інтэрнэт-праекта Свята.by, а таксама арганізатара маштабных гарадскіх мерапрыемстваў. Асаблівае месца ў дзейнасці бізнес-лэдзі займаюць праекты сацыяльнай скіраванасці, прызначаныя для са­дзеяння стваральным працэсам у грамадстве шляхам папулярызацыі і прапаганды жаночай прыгажосці, зараджэння гарманічных сямейных адносінаў, умацавання інстытута сям’і. Асобную ўвагу яна надае стварэнню і рэалізацыі дзіцячых праектаў. 

 За перамогу ў конкурсе “Місіс Еўропа-2014” змагалася больш за 30 жанчын. Па ўмовах, усе ўдзельніцы павінны былі загадзя падрыхтаваць відэапрэзентацыю на тэму “Дамашняе насілле. Разнавіднасці, прычыны ўзнікнення і аўтарскія прапановы па распрацоўцы мерапрыемстваў з мэтай прадухілення праблемы”. Акрамя таго, праграмай форуму быў прадугледжаны план дабрачынных мерапрыемстваў з удзелам усіх прадстаўніц.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter