Удар у спіну

Крывавыя дзеянні тэрарыстаў зноў вынесены ў загалоўкі першых палос масмедыя
Крывавыя дзеянні тэрарыстаў зноў вынесены ў загалоўкі першых палос масмедыя. Палестынскія теракты ў Тэль-Авіве і на Заходнім беразе ракі Іардан забралі жыцці пяці чалавек, выбухамі каля атэля на поўначы егіпецкага Сіная знішчаны трое, ахвярамі атак джыхадзістаў з “Аль-Мурабітун” на гасцініцу Radisson у Малі сталі 19 яе пастаяльцаў. Увечары, 24 лістапада, у Тунісе быў зафіксаваны выбух аўтобуса, у якім ехалі прад-стаўнікі службы аховы прэзідэнта Бежы Каід эс-Себсі. Загінула 12 чалавек, у краіне на 30 дзён уведзены рэжым надзвычайнага становішча. Тое ж адбываецца ў Еўрасаюзе. Узмоцнена бяспека на вуліцах буйных гарадоў Злучаных Штатаў і Расіі. Аб падрыхтоўцы тэрактаў на самым паўднёвым кантыненце планеты паведаміла паліцыя Аўстраліі. І гэта, лічы, толькі пачатак...

На другі план адышла нават “энергетычная блакада” Крыма, дзе ў выніку дыверсіі з украінскага боку без святла засталося два мільёны чалавек.

Аднак самай трывожнай у аўторак стала навіна аб гібелі ў Сірыі франтавога бамбардзіроўшчыка Су-24 расійскай авіягрупы ВКС, атакаванага двума турэцкімі (лічы НАТАўскімі) знішчальнікамі F-16 і збітага ракетай “паветра-паветра”. Самалёт быў знішчаны каля турэцкай мяжы падчас правядзення баявой аперацыі супраць “Ісламскай дзяржавы” і вяртання на авіябазу Хмеймім. Пры катапульціраванні аднаго з лётчыкаў забілі экстрэмісты, другога выратаваў спецназ Асада.

 Што ж адбылося і чаму такі моцны міжнародны рэзананс выклікаў гэты інцыдэнт? Мала хто з сусветных палітыкаў не выказаўся з нагоды трагедыі: вядучыя дзяржавы свету вельмі зацікаўленыя ва ўдзеле Расіі ў антыігілаўскай кааліцыі на Блізкім Усходзе, а гэта можа ўскладніць барацьбу з тэрарызмам.

Турэцкія ваенныя сцвярджаюць, што расійскі самалёт увайшоў у паветраную прастору краіны і не рэагаваў на шматлікія папярэджванні пілотаў. Аднак Уладзімір Пуцін упэўнены: самалёт быў атакаваны ў кіламетры ад турэцкай мяжы і ўпаў у чатырох кіламетрах ад яе. Каменціруючы сітуацыю, расійскі лідар назваў яе “ўдарам у спіну з боку памагатых тэрарыстаў” і папярэдзіў, што знішчэнне Су-24 будзе мець самыя сур’ёзныя наступствы для стасункаў Масквы і Анкары ў розных галінах. Ён дадаў: “Ісламская дзяржава” атрымоўвае “дзясяткі, сотні, можа, мільярды долараў”, гандлюючы нафтай на тэрыторыі Турцыі. Пуцін абвінаваціў турэцкія ўлады ў правядзенні мэтанакіраванай унутранай палітыкі па падтрымцы радыкальнага ісламу. 

Між іншым, Масква ўжо запэўніла грамадскасць аб прыпыненні ўсіх ваенных кантактаў з Анкарой.

Усё гэта адбывалася на мінулым тыдні. А вас, шаноўныя чытачы, цікавіць, што будзе далей? Пажывём — пабачым.

Сустрэнемся...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter