Удалая паездка

Васьмікласнік Генадзь Караткевіч з Гомеля заваяваў залаты медаль на Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы ў Егіпце
Васьмікласнік Генадзь Караткевіч з Гомеля заваяваў залаты медаль на Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы ў Егіпце.

Гэта трэцяе выступленне Гена-дзя на міжнародных алімпіядах. У яго скарбонцы золата мінулага года і серабро 2006-га. Сёлетняя паездка ў Егіпет стала вельмі ўдалай для беларускай каманды, бо ўсе чатыры яе ўдзельнікі атрымалі медалі: серабро ў Юрыя Пісарчыка і Рамана Удавічэнкі, бронза — у Аляксея Рапана.

Раман Свірыдзенка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter