Учарашнiя парадоксы i сённяшнiя рэалii

Прафесар Вячаслаў Оргiш i старшыня Беларускай сацыял–дэмакратычнай партыi (Грамада) Анатоль Ляўковiч гутараць аб асаблiвасцях палiтыкi ўлады i апазiцыi на сучасным этапе

Прафесар Вячаслаў Оргiш i старшыня Беларускай сацыял–дэмакратычнай партыi (Грамада) Анатоль Ляўковiч гутараць аб асаблiвасцях палiтыкi ўлады i апазiцыi на сучасным этапе


Выклiкi канцэптуальнага характару


В.О.: Анатоль Iосiфавiч, некаторыя дзеячы ад апазiцыi паўiранiчна, паўсур’ёзна называюць вас «палiтычным камiкадзэ». Надрукаваны ў «СБ. Беларусь сегодня» палiтычны дыялог з вашым удзелам (16 — 17.04.2009 г.), у якiм вы выказалi «крамольныя» думкi, быў падобны нечаканаму выбуху. Шмат хто з апазiцыянераў ад гэтай нечаканасцi ледзьве не пападалi. Па сутнасцi вы тады сфармулявалi i агучылi прынцыповыя канцэптуальныя iдэi адносна далейшай жыццядзейнасцi беларускай апазiцыi, каторыя даўно наспелi i вiтаюцца большасцю нашага грамадства, аднак не да спадобы некаторым апазiцыйным правадырам i iх атачэнню. Прынамсi, вы заявiлi: беларуская апазiцыя павiнна супрацоўнiчаць з палiтычнай сiстэмай, а не ўстаўляць ёй палкi ў колы. У дзейнасцi кiруючага класа краiны разумна шукаць i знаходзiць пазiтыўны змест. Апазiцыйным палiтычным партыям патрэбна думаць, як упiсацца ў сiстэмны палiтычны працэс, каб пазбегнуць канчатковай маргiналiзацыi. Шлях канфрантацыi з беларускай уладай контрпрадуктыўны, яго неабходна пакiнуць, як зрабiла гэта заходняя дыпламатыя.


Ваш выступ у афiцыйным друкаваным органе Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта стаўся прадметам абмеркавання на паседжаннi прэзiдыума Аб’яднаных дэмакратычных сiл (АДС). Абураныя захавальнiкi чысцiнi рыз казалi: як, маўляў, пасмеў Ляўковiч агучыць такое, ды яшчэ ў «СБ»?! Шматгадовыя змагары са «злачынным рэжымам» нават хацелi адлучыць вас, так бы мовiць, ад «царквы», але абмежавалiся тым, што паспрабавалi ўставiць кляп (забаранiлi вам выказвацца ад iмя АДС)...


А.Л.: Мяне здзiвiла iншае. Прэзiдыум АДС адмовiўся ад маёй прапановы правесцi дыскусiю па ўзнятых у той публiкацыi пытаннях.


В.О.: Узгадваю, як адзiн з вашых былых партыйных паплечнiкаў (мы перасеклiся з iм яшчэ 26 красавiка) казаў мне: «Выступам у «Беларусь сегодня» Ляўковiч цалкам перакрэслiў сваю палiтычную кар’еру, ён — палiтычны труп. Зараз на яго не паставiць нi Захад, нi Усход. Як палiтык ён сам сябе зарэзаў». З часу той публiкацыi прайшло ўжо паўгады, сёння можна казаць, што ваш публiчны выступ не абышоўся без наступстваў. Наколькi можна меркаваць па сродках масавай iнфармацыi, апазiцыйныя фундаменталiсты i партыйныя дагматыкi, якiя, вобразна кажучы, не жадаюць пакiдаць акопы вайны, жалезнай хваткай учапiлiся за даўно памёрлую iдэю супрацьстаяння з «апошняй дыктатурай Еўропы», настойлiва спрабуюць «закапаць» вас як лiдэра БСДП (Грамада). Асаблiва прыйшоў у рух палiтычны «сэканд–хэнд». Дзеячы, якiя даўно выйшлi ў «тыраж», карыстаючыся тым, што Ляўковiч «падставiўся», галосяць пра «здраду iдэалам», разгойдваюць партыйны човен i пад шумок спрабуюць адабраць у яго партфель старшынi. Дык можа, пакуль не позна, вам варта пасыпаць галаву попелам ды адматаць назад, зноў далучыцца да хора палiтычных клакераў, якiя яшчэ на нешта спадзяюцца?


А.Л.: Гэта было б смешна i, галоўнае, несумленна, насуперак здароваму палiтычнаму сэнсу i iнтарэсам грамадскага развiцця Беларусi...


В.О.: Iнакш кажучы, вы не адмаўляецеся ад пазiцыi, артыкуляванай раней у «СБ». Тады, калi ласка, распавядзiце больш падрабязна пра сваё ўспрыняцце беларускай палiтычнай сiстэмы, яе апанентаў, на чым яно грунтуецца? Патлумачце некаторыя больш агульныя пытаннi.


А.Л.: Звернемся да нашай сацыяльна–палiтычнай рэчаiснасцi. Восень мiнулага года, бягучы год i наступны будуць ацэньвацца i характарызавацца палiтыкамi i аналiтыкамi перш за ўсё па тым, як грамадства адказвала на выклiкi фiнансава–эканамiчнага крызiсу. У вынiку ўсiм вядомых гiстарычных пературбацый Беларусь апынулася ў постсавецкай транзiтыўнай прасторы. Што б нi казалi крытыкi, зараз яна настойлiва (i небезвынiкова) шукае дадатковыя кропкi апоры, з тым каб больш арганiчна ўпiсацца ў рынкавы свет, пераадолець наступствы глабальнай рэцэсii. Для мяне абсалютна вiдавочна, што наша грамадства трансфармуецца. Рэспублiка Беларусь пачала пазiцыянiраваць сябе як партнёр Захаду. Адбылася карэктыроўка «дзяржаўнай iдэалогii». Замест апеляцыi да савецкага мiнулага акцэнты зрушылiся на стабiльнасць i ўмацаванне суверэнiтэту. Адбываюцца змены ў беларускай эканомiцы, краiна вучыцца гаспадарыць у адпаведнасцi з патрабаваннямi рынку. Улада iмкнецца быць прагматычнай i рацыянальнай. Выспявае адказная за ўласны дабрабыт i за краiну эканамiчная, культурная, навуковая i палiтычная элiта. У сярэднетэрмiновай перспектыве яна сфармiруецца ў моцную нацыянальную элiту i будзе вызначаць будучыню Беларусi.


В.О.: А як выглядае сiтуацыя з беларускай апазiцыяй? Назiральнiкi сцвярджаюць, што зрухi, калi i адбываюцца, то толькi на паверхнi яе палiтычнага жыцця, а калi капнуць глыбей, дык адно балота.


А.Л.: У дэмакратычным асяродку таксама павiнны адбыцца змены. Перафармацiруюцца адносiны Захада да беларускiх уладаў i апазiцыi. Наблiжаецца прэзiдэнцкая кампанiя. Гэта iстотна ўплывае на дзейнасць партый, усiх палiтычных сiл (у тым лiку дэмакратаў), патрабуе новых ацэнак, падыходаў i стратэгiй. Беларуская апазiцыя сама не заўважыла, як апынулася перад выклiкамi канцэптуальнага характару, ёй патрэбна мяняць састарэлыя падыходы. Улада самастойна рэалiзуе большасць яе традыцыйных лозунгаў. Сярод iх — еўрапейскi вектар развiцця Беларусi, лiбералiзацыя эканомiкi. Прэзiдэнт адабраў у апазiцыi манаполiю на «нацыянальную iдэю». Ён узначалiў спачатку культурнiцкую, а сёння эканамiчную i нават палiтычную перабудову. Сёння лозунгi «За Беларусь» i «За еўрапейскасць» — гэта ўжо сучасная палiтыка беларускай улады. Не заўважаць новы палiтычны вектар трансфармацыi Беларусi мы не маем права.


Патрэбен дыялог аб будучынi


В.О.: Iнакш кажучы, трэба аддаваць належнае ўладзе.


А.Л.: Безумоўна. Змены ў грамадстве цяжка адразу заўважыць. Але калi параўнаць цяперашняе грамадства з тым, што было 10 — 15 гадоў таму, то нельга не ўбачыць, як шмат за гэты час змянiлася i шмат зроблена. Па вялiкаму рахунку, за гэты час паўстала краiна. Дасягнута паўнавартасная нацыянальная згода па пытаннi аб незалежнасцi. I ўлада, i народ, i апазiцыя лiчаць незалежнасць краiны найвышэйшай каштоўнасцю. А гэта ўжо прынцыпова новая палiтычная рэальнасць.


В.О.: Што, на ваш погляд, з’яўляецца асаблiва актуальным для сучаснага публiчнага працэсу ў нашай краiне?


А.Л.: Важная змена, якая прысутнiчае ў грамадстве (яе не ўсе яшчэ заўважылi), — гэта патрэбнасць у дэбатах, дыялогу аб будучынi краiны. Яна абумоўлена ў першую чаргу сусветным крызiсам i перафармацiраваннем адносiн з Расiяй i Еўропай. Улада шукае i прымяняе на практыцы новыя алгарытмы развiцця беларускага соцыума, захавання парадку ў iм, у тым лiку i дзеля ўласнай устойлiвасцi. Чыноўнiкi, служачыя, iншыя ўплывовыя сацыяльныя групы хочуць ведаць, што атрымаецца з гэтага, што будзе з краiнай i куды яна рухаецца. Палiтычна актыўная частка грамадства таксама iмкнецца зразумець i гатова слухаць тых, хто дакладна скажа, куды мы крочым i што з гэтага ўсяго атрымаецца. Гэта прынцыпова новая сiтуацыя, якой раней у краiне не было. Яна патрабуе ад кiраўнiцтва краiны больш выразна акрэслiць перспектывы беларускай будучынi.


В.О.: А што патрабуе новая сiтуацыя ад апанентаў улады? Апазiцыя павiнна вызначыцца: за што яна змагаецца? Толькi за тое, каб зышла гэтая ўлада, цi за тое, каб наладзiць канструктыўнае супрацоўнiцтва з ёй i супольна ствараць будучыню Беларусi? У чым наш (апазiцыi) прыярытэт? З адказам на гэта пытанне апазiцыйныя правадыры вызначылiся яшчэ ў сярэдзiне 90–х гадоў мiнулага стагоддзя i, мяркуючы па ўсiм, пераглядаць iх не спяшаюцца.


А.Л.: Для некаторых з нас гэта няпростае пытанне, таму што амаль увесь час мы змагалiся за незалежнасць i супраць Аляксандра Лукашэнкi. I нечакана атрымалася, што працiўнiка няма, што першы Прэзiдэнт, нягледзячы на супярэчнасцi i складанасцi, выканаў гiстарычную мiсiю па станаўленнi незалежнай i суверэннай Беларусi. Апазiцыя неяк гэта прапусцiла. А вось Захад i Усход заўважылi, многiя паслы ў гутарках са мной аб гэтым гаварылi неаднойчы. Гаварылi пра тое, што мы (апазiцыянеры) павiнны быць удзячны Прэзiдэнту, бо ён здолеў гэта зрабiць. Я ўдакладню толькi: апазiцыя настойлiва акцэнтавала iдэю важнасцi захавання незалежнасцi, а ўлада прыкладала вялiкiя намаганнi, каб захаваць рэальную незалежнасць Беларусi.


В.О.: Незалежнасць ёсць, далей, як кажуць, без варыянтаў. Цi ўсё ж ёсць аб чым далей турбавацца?


А.Л.: Гiсторыя незалежнай Беларусi толькi пачалася. Яшчэ верагодны розныя сцэнарыi яе будучынi. Таму дэбаты (дыялог) аб будучынi нашай краiны не здымаюцца з парадку дня. Беларусь можа пайсцi выключна па ўсходнееўрапейскаму шляху (куды завуць беларусаў «заходнiкi») i аддаць сваю ўласнасць так званым «цывiлiзаваным» замежным кампанiям. Другi варыянт — прыняць усходнюю парадыгму развiцця... Трэцi варыянт самы складаны, але i моцны. Ён зыходзiць з таго, што Беларусь здольная самастойна, без сляпога пераймання замежнага вопыту, адказваць на выклiкi сучаснасцi.


В.О.: А як думаюць на гэты конт сацыял–дэмакраты?


А.Л.: Мы — беларусы — здольны зрабiць самi сябе i краiну рацыянальнай i эфектыўнай. Мы можам быць дэмакратычнымi i цывiлiзаванымi, не пакiдаючы межаў айчынных традыцый. Мы здольны абганяць парадыгмальна састарэўшую Еўропу i развiваць нацыянальную эканомiку ведаў. Аптымальную эканомiку XXI стагоддзя. Мы, сацыял–дэмакраты, свой выбар зрабiлi даўно, яго зрабiлi яшчэ нашы папярэднiкi, сярод якiх былi I.Луцкевiч, М.Багдановiч, А.Пашкевiч, Я.Купала. Мы, сацыял–дэмакраты, — прабеларуская сiла. Мы перакананы: Беларусь у сучасным свеце павiнна быць сама сабой, а не ўсходнiм цi заходнiм рубяжом. Сёння нарэшце наступiў час, калi нашы лозунгi супадаюць з афiцыйным брэндам «За незалежную i квiтнеючую Беларусь!». Такому, без перабольшвання, гiстарычнаму супадзенню нельга не парадавацца. Да яго нельга заставацца безуважным, бо гаворка iдзе не пра iнтарэсы ўлады цi партыi, а пра лёс краiны i ўсяго беларускага народа.


В.О.: Анатоль Iосiфавiч, вы ўпэўнены, што гiсторыя не стане поперак? Беларусь працяглы час знаходзiлася пад уплывам палiтычных традыцый i каштоўнасцей усходнiх i заходнiх суседзяў...


А.Л.: Канешне, застаецца яшчэ шмат пытанняў. Сярод iх найважнейшае (абумоўленае ўсёй нашай гiсторыяй): як у Беларусi — без Расii i без Еўропы? Наш адказ на гэтае пытанне наступны. Тое, што Беларусь знаходзiцца ў цэнтры Еўропы, выгадна. Але, на жаль, у гiсторыi краiны геаграфiчнае становiшча прыводзiла да драматычных i нават да трагiчных наступстваў. Любая радыкальная спроба вырашыць геапалiтычныя праблемы на карысць Еўропы цi Расii аплочвалася вялiкiмi стратамi. На пачатку мiнулага стагоддзя беларускi сацыялiст Iгнат Канчэўскi ў гэтай сувязi пiсаў, што «лёс Беларусi не прытуляцца нi да таго, нi да другога, а ствараць свае формы...». Беларусь ўсё больш настойлiва пацвярджае трываласць сваiх пазiцый як суверэнная i самастойная дзяржава...


Стаўка на эвалюцыю


В.О.: У агнi броду няма. У векавых спрэчках памiж Захадам i Усходам Беларусь апыналася то на адным, то на другiм беразе. Вы лiчыце, што гэту традыцыю можна паламаць?


А.Л.: Мы, сацыял–дэмакраты, прапаноўваем усiм палiтычным суб’ектам краiны паставiць у парадак дня амбiцыйную задачу: «Аб’яднаць Усход i Захад, каб квiтнела Беларусь». Дзеля гэтага патрэбна iнтэнсiўна развiваць супрацоўнiцтва з Еўропай, свядома i настойлiва спрыяць еўраатлантычнаму дыялогу Еўропы i ЗША з Расiяй. Менавiта на шляху вырашэння супярэчнасцей памiж Захадам i Усходам i прыняцця стратэгii супрацоўнiцтва i добрасуседства можа быць знята шматвяковая геапалiтычная праблема Беларусi: «Захад цi Усход?» Нам не патрэбна крочыць нi на Захад, нi на Усход. Сёння восемдзесят адсоткаў нашых грамадзян лiчаць незалежнасць i суверэнiтэт вышэйшай каштоўнасцю. Адбываецца працэс самаiдэнтыфiкацыi Беларусi як нацыянальнай дзяржавы.


На мой погляд, наспеў час для таго, каб дзяржаўныя iнстытуты яшчэ больш мэтанакiравана выкарыстоўвалi нашу гiстарычную спадчыну на карысць краiны.


В.О.: Напрыклад?


А.Л.: Я перакананы, што менавiта першы Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, якi здолеў, нягледзячы на складанасцi, супярэчнасцi i памылкi, здзейснiць запаветныя мары нашых папярэднiкаў i сцвердзiў Беларусь як суверэнную i незалежную краiну.


В.О.: А цi стануць гiстарычнай заслугай Прэзiдента сацыяльна–эканамiчныя пераўтварэннi беларускага грамадства?


А.Л.: Беларусь дасягнула 50% экспарту ў краiны Еўропы i разлiчвае на заходнiя тэхналогii i iнвестыцыi. Разам з тым нарастаюць складанасцi ў эканамiчных узаемадачыненнях з Расiяй. Усходняя суседка iмкнецца павысiць кошты на энерганосьбiты, абмяжоўвае доступ беларускiх тавараў на свае рынкi. Усё гэта актуалiзуе пытанне аб лiбералiзацыi. Патрэбна пашыраць дзеянне рынкавых механiзмаў у эканамiчнай практыцы, без адпаведных рэформаў сацыяльную сферу будзе складана ўтрымаць у стабiльным стане (пра гэта гаворка iшла вышэй). Наколькi можна меркаваць, улада, Прэзiдэнт разумеюць гэта, таму праводзяць змены i, найперш, у сферы арганiзацыi эканомiкi наблiжаюцца да самага складанага — рэфармавання эканамiчных адносiн. Апазiцыя шмат у чым крытыкуе ўладу, прапануе свае антыкрызiсныя рашэннi. У той жа час мы мусiм канстатаваць, што пэўныя захады па лiбералiзацыi эканомiкi ўлада на чале з Прэзiдэнтам робiць, што пацвярджаюць нашы i замежныя эксперты. Змены ў эканомiцы пазiтыўна ўспрымаюцца прагматычным Захадам, для якога геаграфiчнае палажэнне нашай краiны вельмi важнае ў справе прасоўвання сваiх эканамiчных i геапалiтычных стратэгiй. Еўропа адмовiлася ад палiтыкi iзаляцыi Беларусi i прапанавала далучыцца да праграмы «Усходняе партнёрства», якая з’яўляецца пачаткам доўгатэрмiновай стратэгii Еўразвязу да нашай краiны. Таму цалкам магчыма, што Аляксандр Лукашэнка ўвойдзе ў гiсторыю як сацыяльна–эканамiчны рэфарматар. «Каляровыя рэвалюцыi», палiтычныя дэфолты, аб чым мараць лiдэры радыкальных стратэгiй, у Беларуi не пройдуць.


Мэта — сiстэмная палiтыка


В.О.: З пункту гледжання геапалiтыкi што гэта азначае?


А.Л.: Наладжванне ЕС i ЗША непасрэдных адносiнаў з беларускiмi ўладамi. Адмова ад «каляровых рэвалюцый» у Беларусi, стаўка на доўгатэрмiновыя эвалюцыйныя змены ў нашай краiне сталi для Еўразвязу i ЗША прыярытэтнымi. Стасункi з апазiцыяй адсунуты на другi план. Узровень падтрымкi апанентаў Прэзiдэнта з iх боку значна зменшыўся.


В.О.: Тады, на ваш погляд, якая перспектыва ў беларускай апазiцыi?


А.Л.: Прадказанне Аляксандра Лукашэнкi, зробленае ў мiнулым годзе (аб знiкненнi апазiцыi), пачало ў пэўным сэнсе збывацца. Гэта таксама новая палiтычная рэальнасць, з якою мы мусiм лiчыцца. Iснуе толькi адзiн крытэрый ацэнкi апазiцыi — падтрымка выбаршчыкаў i аўтарытэт у грамадстве. Жаданне змянiць уладу — канешне, моцны матыў, але ён не кранае само грамадства, якое ў сваёй большасцi жыве зусiм iншымi матывамi. Прыход да ўлады залежыць не столькi ад iдэалаў, мэтаў i жаданняў, колькi ад жыццёвых iнтарэсаў людзей i той сiстэмы грамадства, якая склалася. Цi жадае беларускае грамадства калапса дзеючай ўлады i рэвалюцыйнага бунту? Не, не жадае! Таму непрадукцыйна займацца фетышызацыяй будучага эканамiчнага абвалу, дэфолту i iншых прывiдаў, якiя вывядуць народ на плошчу i «заваляць» уладу.


В.О.: У такiм выпадку, што рабiць тым, хто шчыра лiчыць сябе апазiцыяй?


А.Л.: Грамадзянiна хвалюе паўсядзённае iснаванне, паляпшэнне свайго дабрабыту. ён хоча чуць канкрэтныя прапановы i бачыць канкрэтныя справы, якiя адпавядаюць яго жыццёвым запытам. Палiтычнай апазiцыi неабходна зразумець гэта. Таксама патрэбна наладжваць адносiны i шукаць кансэнсус з кiруючай элiтай. Сёння для гэтага ўжо саспелi неабходныя перадумовы: абарона i ўмацаванне беларускага суверэнiтэту, лiбералiзацыя i мадэрнiзацыя нацыянальнай эканомiкi, наладжванне узаемавыгаднага супрацоўнiцтва з Еўрапейскiм саюзам (пры захоўваннi сяброўскiх адносiн з расiянамi), пераадоленне негатыва, звязанага з сусветным крызiсам, сацыяльная абарона людзей наёмнай працы i г.д. Калi браць за крытэрый ацэнкi палiтычнага працэсу iнтарэсы Беларусi, то наладжванне ўзаемадзеяння партый з палiтычнай сiстэмай краiны па гэтых накiрунках з’яўляецца натуральным i мэтазгодным. Аб гэтым зараз гаворыць большасць экспертнай супольнасцi ў краiне i за мяжой. Мы станем больш пазiтыўнымi, калi не будзем раздзьмухваць супярэчнасцi, а будзем настойваць на iх вырашэннi.


В.О.: Якой вы бачыце палiтыку беларускай сацыял–дэмакратыi ў кантэксце таго курсу, якi праводзiць дзяржаўная ўлада?


А.Л.: Сутнасць высокай палiтыкi — кампрамiс. Калi беларуская дзяржава ажыццяўляе абарону суверэнiтэту i незалежнасцi краiны, шматвектарнасць знешняй палiтыкi, курс на мадэрнiзацыю, прыярытэт сацыяльнай абароны насельнiцтва, то гэта з’яўляецца i нашымi мэтамi, мы гэта вiтаем. Сацыял–дэмакраты выступаюць за пошук кампрамiсу i дыялогу ў палiтыцы, кiруючыся галоўным прыярытэтам: усё, што карысна грамадзянам i краiне, неабходна рабiць, развiваць i падтрымлiваць.


В.О.: Якiя задачы стаяць перад вашай партыяй на сучасным этапе?


А.Л.: Неабходна фармiраваць пазiтыўны iмiдж партыi ў вачах выбаршчыкаў як канструктыўнай i стваральнай палiтычнай сiлы i кансалiдаваць усiх прыхiльнiкаў сацыял–дэмакратычных iдэй. Далей. Нам патрэбна неадступна iмкнуцца ў сiстэмны палiтычны працэс, дамагацца выбрання нашых сяброў у прадстаўнiчыя органы ўсiх узроўняў, станавiцца партыяй парламенцкага тыпу. Гэта будзе садзейнiчаць умацаванню статусу БСДП у сацыялiстычнай супольнасцi Еўропы i свету, яе аўтарытэту ў вачах беларускага народа. I, безумоўна, мы павiнны дапамагаць грамадству, дзяржаве паспяхова вырашаць актуальныя праблемы сацыяльна–эканамiчнага жыцця Беларусi.


В.О.: Вялiкае дзякуй за шчырыя i смелыя меркаваннi.


Падрыхтаваў да друку Вячаслаў ОРГIШ.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Версия для печати
Антось
Цель любой политической партии (если это не пустышка) - приход к власти. Так всегода было. Это осуществляется одним из трех способов: революцией, дворцовым переворотом, парламентским. Интересно, какой путь предпочитает спадар Ляукович?
Читатель из Люблино
То что происходит эволюция взглядов в оппозиционных кругах, я лично мог убедиться этим летом в Варшаве. Приехав на научную конференцию, встретился со многими коллегами и знакомыми и тон их высказываний по отношению к официальному Минску, белорусской вертикали власти, Президенту, был диаметрально противоположным тому что было пару лет назад. Эволюция взглядов наблюдается и среди поляков, которые раньше славились своим негативным отношением к белорусской власти.<br /><br />Эти метаморфозы объясняются тем, что, как правильно отметил один из участников дискуссии, Беларусь сумела без "цветных революций" и смены курса построить стабильно развивающееся государство для народа. Всемирный экономический кризис доказал, что белорусская экономическая модель достаточно вынослива к такого рода испытаниям. <br /><br />Наступившая либерализация в отношениях Минска и Европейского союза выгодна не только Беларуси, но и европейцам. Трудно и не умно игнорировать страну с десятимиллионным населением. Но так, к сожалению, было до последнего времени. <br /><br />Искренне радует, что прозрение приходит и к части белорусской оппозиции. Самым грамотным для оппозиции сегодня является активный диалог с белорусской властью. Нужно вместе решать стоящие сегодня перед страной задачи. В конце концов, мы ведь один народ, и цель у всех одна, благополучие Беларуси и белорусов.
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?