Убачыць, як сонца “купаецца”, жадае “Народная газета” ўсім сваім чытачам.

Лічыцца, што на золку заўтрашняга дня, на зыходзе купальскай ночы можна назіраць гэту дзівосную праяву: нябеснае свяціла нібы “танцуе”, “скача”, “купаецца” ў досвітнай смузе... Але назіраць гэткі цуд дадзена толькі тым, у каго добрыя думкі, светлыя жаданні, чыстае сумленне. Не праспіце купальскае ранне!