«У жывапісе імкнуся быць свабоднай»

Карціны беларускай мастачкi Эвы Крыштаповіч раз’ехаліся па ўсім свеце: яе партрэты, пейзажы, нацюрморты можна знайсці ў калекцыянераў еўрапейскіх краін і нават у Амерыцы — Творчасцю займаюся з дзяцінства. Гэта ўжо стала стылем жыцця, — гаворыць Эва. Абраць такую прафесію для яе было натуральнай з’явай, бо яна расла ў асяроддзі, прасякнутым творчасцю: тата — мастак, мама — мастацтвазнаўца, дзядуля таксама мастак і дзіцячы пісьменнік. — У мяне быў самы лепшы настаўнік — бацька. Звычайна я паказвала яму свае працы. Ён падказваў, калі што не так, але ў асноўным хваліў, — успамінае Эва Крыштаповiч. — У свой час тата выкладаў у акадэміі мастацтваў. З кожнага студэнта спрабаваў «выцягнуць» самае лепшае, што ў ім было, вучыў тварыць ва ўласным стылi. Гэта жаданне быць самой сабой ён заклаў і ў мяне. У жывапісе я імкнуся быць свабоднай. Пабла Пікасо казаў, што добрыя працы атрымлiваюцца тады, калі мастак малюе, як дзіця. Ён не думае, як яго працу ацэняць крытыкі. Калі чалавек стварае карцiну i не адчувае нiякiх бар’ераў, тады яна можа атрымацца. У выпускніцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў за плячыма ўжо каля 30 выстаў. У спісе работ ёсць і незвычайныя — насценныя роспісы ў Мінскай дзіцячай бібліятэцы і ў Рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры для дзяцей-інвалідаў. А яшчэ па просьбе ксяндза Уладзіслава Завальнюка Эва Крыштаповіч рабіла копію Будслаўскай іконы Божай Маці — адной з найбольш шануемых каталіцкіх святынь у Беларусі. Зараз мастачка працуе над серыяй карцін, прысвечанай містычнай тэме. У яе бліжэйшых планах — персанальная выстава, якую яна збіраецца правесці восенню гэтага года. Фота: Валерый ХАРЧАНКА

Карціны беларускай мастачкi Эвы Крыштаповіч раз’ехаліся па ўсім свеце: яе партрэты, пейзажы, нацюрморты можна знайсці ў калекцыянераў еўрапейскіх краін і нават у Амерыцы

— Творчасцю займаюся з дзяцінства. Гэта ўжо стала стылем жыцця, — гаворыць Эва.

Абраць такую прафесію для яе было натуральнай з’явай, бо яна расла ў асяроддзі, прасякнутым творчасцю: тата — мастак, мама — мастацтвазнаўца, дзядуля таксама мастак і дзіцячы пісьменнік.

— У мяне быў самы лепшы настаўнік — бацька. Звычайна я паказвала яму свае працы. Ён падказваў, калі што не так, але ў асноўным хваліў, — успамінае Эва Крыштаповiч. — У свой час тата выкладаў у акадэміі мастацтваў. З кожнага студэнта спрабаваў «выцягнуць» самае лепшае, што ў ім было, вучыў тварыць ва ўласным стылi. Гэта жаданне быць самой сабой ён заклаў і ў мяне. У жывапісе я імкнуся быць свабоднай. Пабла Пікасо казаў, што добрыя працы атрымлiваюцца тады, калі мастак малюе, як дзіця. Ён не думае, як яго працу ацэняць крытыкі. Калі чалавек стварае карцiну i не адчувае нiякiх бар’ераў, тады яна можа атрымацца.

У выпускніцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў за плячыма ўжо каля 30 выстаў. У спісе работ ёсць і незвычайныя — насценныя роспісы ў Мінскай дзіцячай бібліятэцы і ў Рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры для дзяцей-інвалідаў. А яшчэ па просьбе ксяндза Уладзіслава Завальнюка Эва Крыштаповіч рабіла копію Будслаўскай іконы Божай Маці — адной з найбольш шануемых каталіцкіх святынь у Беларусі.

Зараз мастачка працуе над серыяй карцін, прысвечанай містычнай тэме. У яе бліжэйшых планах — персанальная выстава, якую яна збіраецца правесці восенню гэтага года.

Фота: Валерый ХАРЧАНКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter