Амаль дзве тысячы жыхароў у ельскім аграгарадку Зашыр’е абслугоўвае паштальён Ніна Iльюк

У Зашыр'і шмат сяброў

АМАЛЬ дзве тысячы жыхароў у ельскім аграгарадку Зашыр’е. Абслугоўвае іх паштальён Ніна IЛЬЮК. Раней даглядала цялят на ферме КСУП “Саўгас “Камуніст”. Паўгода таму ў аддзяленні паштовай сувязі замяніла Ірыну Піцурэнка, якая пайшла ў дэкрэтны водпуск.


МЯСЦОВЫХ людзей Ніна Мікалаеўна добра ведае — тут нарадзілася і вырасла. Пасля заканчэння школы дачка хлебаробаў засталася на радзіме. Выйшла замуж за мясцовага Алега Ільюка. Чацвёра дзяцей у іх сям’і. Старэйшыя Аксана і Дзмітрый закончылі сталічны ўніверсітэт і працуюць у Мінску. Дачка Вольга заканчвае сярэднюю школу і збіраецца вучыцца далей. Самы малодшы Андрэй – чацвёртакласнік.

Разносіць карэспандэнцыю Ніне Мікалаеўне дапамагаюць дзеці і муж-пенсіянер. Зашырцы выпісваюць розныя перыядычныя выданні. Сябруе з газетамі ветэран вайны і працы Марыя Пятралай, якая да выхаду на пенсію працавала выхавацелем дзіцячага садзіка.

“Сельскую газету” атрымліваюць спецыялісты гаспадаркі, жывёлаводы, механізатары, прадстаўнікі іншых прафесій. Былы трактарыст Фёдар Глюза і яго жонка Вольга Сцяпанаўна, якая да выхаду на пенсію працавала цялятніцай, чакаюць кожнага нумара. Даўні сябар “сяльчанкі” – кіраўнік гаспадаркі Рыгор Бабчанок. Дзясяткі падпісчыкаў газеты ў аграгарадку, і колькасць іх пастаянна расце.

Фота аўтара.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter