У заўтра крочым разам

На IV Усебеларускі народны сход у якасці ганаровых гасцей былі запрошаны найбольш актыўныя прадстаўнікі беларускіх суполак з самых розных краінУ спісе прадстаўнікоў беларускай дыяспары, запрошаных на ўсенароднае веча — амаль трыццаць прозвішчаў лідараў замежных суполак, вядомых нашых суайчыннікаў: з Арменіі, Аўстрыі, ЗША, Ізраіля, Казахстана, Кыргызстана, краін Прыбалтыкі, а таксама Польшчы, Расіі, Малдовы, Украіны.
На IV Усебеларускі народны сход у якасці ганаровых гасцей былі запрошаны найбольш актыўныя прадстаўнікі беларускіх суполак з самых розных краін
Касманаўту Пятру Клімуку было цікава сустрэцца з дэлегатамі сходуУ спісе прадстаўнікоў беларускай дыяспары, запрошаных на ўсенароднае веча — амаль трыццаць прозвішчаў лідараў замежных суполак, вядомых нашых суайчыннікаў: з Арменіі, Аўстрыі, ЗША, Ізраіля, Казахстана, Кыргызстана, краін Прыбалтыкі, а таксама Польшчы, Расіі, Малдовы, Украіны. Сярод іх былі такія вядомыя людзі, як двойчы Герой Савецкага Саюза, лётчык-касманаўт Пётр Клімук, старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова, дырэктар Рыжскай беларускай асноўнай школы Ганна Іванэ, прэзідэнт Аб’яднання беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы Раман Вайніцкі, старшыня праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыствы ў Польшчы Ян Сычэўскі, старшыня рады Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” Валерый Казакоў і іншыя.
Выступаючы з трыбуны форуму, старшыня Асацыяцыі беларусаў Эстоніі Ніна Савінава заявіла аб тым, што Беларусь павінна як мага актыўней выкарыстоўваць магчымасці суайчыннікаў за мяжой. Яна выказала пажаданне, каб на наступным Народным сходзе часцей гучала беларуская мова. Ніна Савінава перадала прывітанне ад землякоў Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку. “Рэдка якога прэзідэнта завуць “Бацька”. Хачу нагадаць, што ў вас ёсць 10 мільёнаў беларусаў у Беларусі і каля 3 мільёнаў — за яе межамі. І мы чакаем, што вы выкарыстаеце наш патэнцыял”, — сказала яна. Прэзідэнт адгукнуўся на прапанову: “Мы вас чакаем, нам вас так не хапае. Прыязджайце да нас!”
На другі дзень пасля заканчэння Усебеларускага народнага сходу прайшлі сустрэчы з суайчыннікамі ў апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, беларускім таварыстве “Радзіма”. На сустрэчах госці дзяліліся ўражаннямі ад форума. “Галоўнае — нашы суайчыннікі з першых вуснаў даведаліся, чым жыве сёння Беларусь, якія праблемы вырашае ў сферы эканомікі, сацыяльнага жыцця, — расказаў старшыня таварыства “Радзіма” Максім Дубянок. — Лідары дыяспары падтрымалі ідэю, што гучала на форуме: больш актыўна прыцягваць да беларускага руху моладзь. І да нашага таварыства яны выказалі пажаданне: спрыяць наладжванню сувязяў паміж беларускімі суполкамі замежжа”.
З каштоўнымі падарункамі паехала з Бацькаўшчыны ў Ерэван старшыня беларускай сябрыны Арменіі “Беларусы” Ірына Пагасян. У апараце Упаўнаважанага ёй уручылі тры зробленыя на заказ суполкі прыгожыя нацыянальныя касцюмы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter