У зімовы холад кожны молад

Свая масавая мадэль адпачынку выпрацавалася ў Чыгуначным раёне Віцебска. Многія работнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна захапляюцца падледнай лоўляй рыбы. На выхадныя некалькі каманд выязджаюць на возера. Яшчэ па дарозе ствараецца бадзеры настрой, гучыць шмат анекдотаў, забаўных гісторый. У любой карыснай справе патрэбна арганізацыя, а не стыхія. Семы год запар пад кіраўніцтвам загадчыка адзела фізічнай культуры, спорту і турызму адміністрацыі Чыгуначнага раену г.Віцебска Ўладзіміра Кухарава арганізуюцца захапляючыя спаборніцтвы па падледнай лоўлі рыбы на вадаемах вобласці. Цяпер да справы падключыліся і такая маладая структура, як раённы адзел моладзі, і яго загадчык Святлана Старавойтава. А транспарт для дастаўкі на спаборніцтвы арміі рыбаловаў, якая расце, забяспечвае дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў Віцебскага адзялення Беларускай чыгункі. Нядаўняя “рыбалоўная баталія” закончылася пераканаўчай перамогай каманды завода электравымяральных прыбораў. Другое месца прысуджана спартсменам аб’яднання “Наследие”. Трэцяе дасталося камандзе ЖРЭТа Чыгуначнага раена. Непасрэдна на месце падзей былі выпісаны самыя сапраўдныя граматы пераможцаў у нялёгкім саперніцтве на самы важкі ўлоў. А колькі было смеху, жартаў, дасціпнага гумару – гэта і на шалях не ўзважыць! Выдатная зарадка на цэлы рабочы тыдзень!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter