У вёсцы самы першы хлопец

Прыгожая пара юнацтва. Здаецца, жыццё цалкам паварочваецца да цябе тварам i дае ўсе карты ў рукi, i няма нiчога немагчымага, i ўсе вышынi – твае... У большасцi сваёй сучасная моладзь лiчыць вёску «неактуальнай» i iмкнецца ў горад. Тыя ж, хто застаецца на роднай зямлi, упэўнены: няма нiчога лепшага ў свеце, чым малая твая радзiма. Так лiчыць i малады камбайнер Дзмiтрый Лакатко (на здымку). Праца ў СПК «Гвардзейскi» Мiёрскага раёна для яго – пуцёўка ў жыццё. Да таго ж Дзмiтрый стаў пераможцам спаборнiцтва, якое правялi аддзел па правах моладзi Вiцебскага абвыканкама i абкам прафсаюза АПК. Хлопец на КЗС-10 першым сярод моладзi намалацiў тысячу тон зерня новага ўраджаю. Вiншуем!

Прыгожая пара юнацтва. Здаецца, жыццё цалкам паварочваецца да цябе тварам i дае ўсе карты ў рукi, i няма нiчога немагчымага, i ўсе вышынi – твае...

У большасцi сваёй сучасная моладзь лiчыць вёску «неактуальнай» i iмкнецца ў горад. Тыя ж, хто застаецца на роднай зямлi, упэўнены: няма нiчога лепшага ў свеце, чым малая твая радзiма. Так лiчыць i малады камбайнер Дзмiтрый Лакатко (на здымку). Праца ў СПК «Гвардзейскi» Мiёрскага раёна для яго – пуцёўка ў жыццё. Да таго ж Дзмiтрый стаў пераможцам спаборнiцтва, якое правялi аддзел па правах моладзi Вiцебскага абвыканкама i абкам прафсаюза АПК. Хлопец на КЗС-10 першым сярод моладзi намалацiў тысячу тон зерня новага ўраджаю. Вiншуем!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter