У вясёлых майскіх карагодах

Назва гэтага месяца — май — у сучаснай беларускай літаратурнай мове паходзіць з лацінскай. Старажытная ж назва — травень — адпавядае стану прыроды ў гэтую пару. Менавіта цяпер зямля пакрываецца травой.1 мая — прысвятак Кузьма — падказвае селяніну, якія віды работ трэба выконваць у полі і на агаро-дзе. Вядома ж, што “май Кузьма з морквінай сустракае, а Пахом (28 мая) з агурком праводзіць”. Сеюць, асабліва ў поўню, не толькі моркву, але і іншыя караняплоды, а таксама часнок. 5 мая — язычніцкае свята ў гонар багіні Лялі, дачкі Лады — Ляльнік. Яна апекавалася вяснова-летняй урадлівасцю і была таксама апякункай вяселляў.
Абрад “Карагод” у вёсцы ПагостНазва гэтага месяца — май — у сучаснай беларускай літаратурнай мове паходзіць з лацінскай. Старажытная ж назва — травень — адпавядае стану прыроды ў гэтую пару. Менавіта цяпер зямля пакрываецца травой.
1 мая — прысвятак Кузьма — падказвае селяніну, якія віды работ трэба выконваць у полі і на агаро-дзе. Вядома ж, што “май Кузьма з морквінай сустракае, а Пахом (28 мая) з агурком праводзіць”. Сеюць, асабліва ў поўню, не толькі моркву, але і іншыя караняплоды, а таксама часнок.
5 мая — язычніцкае свята ў гонар багіні Лялі, дачкі Лады — Ляльнік. Яна апекавалася вяснова-летняй урадлівасцю і была таксама апякункай вяселляў.
6 мая — Юрай, даўняе земляробчае свята першага выгану кароў на пашу. Хрысціянскі Юрай замяніў язычніцкага Ярылу, апекуна ўрадлівасці і кахання, сына Лады і Дажбога (бога сонца). Выганялі каровак на юраўскую расу з малітвамі і замовамі. Існавалі і спецыяльныя магічныя дзеянні. Клалі, напрыклад, на парог хлява цэп, на якім замыкалі замок, — каб замкнуць пашчы ваўкам. А цэлае курынае яйка патрэбна было для таго, каб карова засталася летам здаровай. У якасці абярэгаў былі ніты ад кроснаў.
Кармілі рагулю храшчыкам, спечаным у Серадпосце. Частавалі пастухоў, якія на пашы таксама рабілі абрадавыя ахоўныя дзеянні. Існаваў звычай качацца па юраўскай расе — для добрага здароўя, бо яна лічыцца гаючай.
На Тураўшчыне 6 мая право-дзілі абрад “Карагод”. Жанчыны і дзяўчаты выходзілі ў поле, дзе пасеяна азімае жыта або пшаніца, з вялікім караваем. Заклікалі Юр’я “адамкнуць зямліцу, выпусціць расіцу”, вадзілі кругавыя карагоды ў полі і абыходзілі з такім жа карагодам усю вёску (Юраўскае валачобніцтва). Асноўны падарунак удзельніцам абраду ў гэты дзень — пірагі і яйкі цотным лікам, каб дзяўчаты знайшлі сабе пару і прадоўжылі род.
У жывым бытаванні абрад захаваўся ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці і ўзяты пад ахову дзяржавы, яму нададзены статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці Беларусі.

Рэгіна Гамзовіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter