Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Графічныя творы Міхаіла Басалыгі прадстаўлены на выставе ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа

У вершах — цэлы свет

Супрацоўніцтва талентаў дае цікавы плён. І такія сумесныя працы — заўсёды ў цане. Таму сведчаннем і выданне “Вершы” (1982), здзейсненае да сотых угодкаў Песняра, і трылогія “На ростанях” (2006). У абедзвюх кнігах творы Якуба Коласа ілюстраваў беларускі мастак Міхаіл Басалыга. На выставе “Мастацкія вобразы роднага краю”, што адкрылася ў Коласаўскім доме, прадстаўлены ілюстрацыі Міхаіла Самойлавіча (які адзначае сёлета 75-я ўгодкі) з фондаў музея, з ягонай калекцыі, а таксама рукапісы і рэдкія фотаздымкі.

Як вядома, Якуб Колас быў не толькі славутым паэтам, навукоўцам, настаўнікам, але і добрым сябрам таленавітых людзей. Сярод іх — мастакі Таццяна Жырмунская, Сямён Герус, Галіна Гарэлава, Янка Лабкоўскі, скульптар Заір Азгур... Сімвалічна, што ў Доме Песняра, дзе з часоў яго жыцця пануе творчая атмасфера, прадстаўлены цяпер творы Міхаіла Басалыгі. Ён — з шэрагу славутых дзеячаў айчыннага выяўленчага мастацтва. Дзякуючы ягоным творам набывае непаўторныя рысы духоўная і культурная спадчына Бацькаўшчыны. Творца выдатна праявіў сябе ў галіне кніжнай графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, экслібрыса ў тэхніках літаграфіі, афорта, лінагравюры, акварэлі. Шэраг твораў майстра прысвечаны культурнай і гістарычнай спадчыне Беларусі. Ён — лаўрэат шматлікіх конкурсаў па мастацкім аздабленні кніг.

Голас Радзімы № 27 (3531), чацвер, 20 ліпеня, 2017 у PDF

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter