У варунках часу.

Хочаце правесці выхадныя цікава? Едзьце ў Мсціслаў.  

16 і 17 ліпеня больш за пяцьсот рыцараў з усіх рэгіёнаў Беларусі і блізкага замежжа збяруцца на фестывалі сярэдневяковай культуры “Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2011”.

Праграма мерапрыемства вельмі разнапланавая і цікавая. У горадзе пройдуць рыцарскія турніры, спаборніцтвы лучнікаў і мечнікаў, майстар-класы па сярэдневяковых танцах і музыцы, стральбе з лука і арбалета. Адбудуцца выступленні музычных і танцавальных калектываў. Гасцей чакаюць відовішчныя бугурты, вогненны цырк і фаер-шоу. Упершыню на гэтым свяце будзе праведзены конны турнір. Спецыяльна для дзяцей акцёры Магілёўскага абласнога лялечнага тэатра падрыхтавалі цудоўнае прадстаўленне.
— Чакаем шмат гасцей. Ужо заказаны ўсе нумары ў гасцініцы, — кажа начальнік аддзела культуры Мсціслаўскага райвыканкама Наталля Біскуп. — Большасць гасцей проста размяшчаецца ў палатачным гарадку. Для гэтага мы выдзяляем добраўпарадкаваную тэрыторыю, дзе кожны жадаючы можа бясплатна застацца на начлег.
У час свята будуць працаваць і “Горад майстроў”, і атракцыёны, а для прыгатавання сярэдневяковых страў запрошаны кухары, якія ведаюць старадаўнія мсціслаўскія рэцэпты.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter