У цені старых дрэў

Рэстаўрацыя парку ў Высокім абыдзецца ў 5,7 млрд. рублёў

Рэстаўрацыя парку ў Высокім абыдзецца ў 5,7 млрд. рублёў.

Горад удзельнічае ў праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі ўжо некалькі гадоў, але толькі цяпер змог атрымаць грант памерам 5 млрд. рублёў. Большую частку грошай па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Польшча — Беларусь — Украіна» на рэканструкцыю выдзяліць Еўрасаюз, астатнія сродкі выдаткуе Камянецкая ЖКГ.

Парк закладзены яшчэ ў 18-м стагоддзі Міхалам Сапегам, а напрыканцы 19-га стагоддзя новая ўладальніца маёнтка Пелагея Патоцкая запрасіла ў Высокае архітэктара і спецыяліста ў паркабудаўніцтве Валерыяна Кронэнберга, які папоўніў калекцыю рэдкімі дрэвамі, упісаў руіны замка Сапегаў у агульны ансамбль і змяніў планіровачную кампазіцыю.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter