У сям’і “антарктычных” краін

Экспедыцыя беларускіх палярнікаў у Антарктыду стала першай у гісторыі Беларусі, па выніках якой наша краіна вярнулася ў так званую сям’ю антарктычных краін. Аб гэтым паведаміў на агульным сходзе Беларускага геаграфічнага таварыства начальнік дэпартамента па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валерый Герменчук.

Нагадаем, першая Беларуская антарктычная экспедыцыя праходзіла з лістапада 2006 па красавік 2007 года. Тады ў складзе 11 даследчыкаў, якія прыбылі на расійскую палярную станцыю Маладзёжная, знаходзіліся і нашы суайчыннікі Аляксей Гайдашоў і Леанід Турышэў. Беларускія палярнікі павінны былі вывучыць магчымасць стварэння ў гэтым рэгіёне палярнай станцыі. Вучоныя Леанід Турышэў і Аляксей Гайдашоў прывезлі з сабой двухгадзіннае відэа, а таксама больш за 2 тысячы фатаграфій рэгіёна.

Для Беларусі тэма палярных даследаванняў з’яўляецца не новай. Не аднойчы беларускія вучоныя прымалі ўдзел у савецкіх палярных экспедыцыях. Гэты вопыт стаў падмуркам для навуковых распрацовак, якія праводзяцца цяпер. Валерый Герменчук адзначыў, што ў краіне прынята Праграма маніторынгу палярных раёнаў Зямлі, а Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Дамовы аб Антарктыдзе. У сакавіку гэтага года пры Беларускім геаграфічным таварыстве створаны аддзел палярных даследаванняў.

Асноўным накірункам для далейшых даследаванняў Антарктыды можа стаць база ў раёне гары Вячэрняя, а таксама ініцыятыва беларускіх вучоных аб правядзенні з расійскімі палярнікамі сумесных экалагічных сезонаў.

Юрый Акулаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter