У сяброўства — глыбокія карані

Пабачыць беларускія старадрукі можна ў Рызе, у адным з філіялаў Латвійскай акадэмічнай бібліятэкі. Тут працуе выстава “Беларусь-Латвія: гістарычны, навуковы і культурны дыялог”, якую наладзілі Латвійская акадэмічная бібліятэка разам з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Латвіі.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 300 экспанатаў з архіўных фондаў бібліятэкі, прысвечаных культурным, навуковым, гістарычным сувязям паміж дзвюма краінамі-суседкамі. Сярод экспанатаў ёсць такія, якім па дзвесце і болей гадоў. На выставе можна ўбачыць таксама фотаматэрыялы з экспедыцый прафесара Яніны Курсітэ па тэрыторыі Беларусі ў пошуках слядоў пражывання латышоў у памежных рэгіёнах.

У калекцыі Латвійскай акадэмічнай бібліятэкі ўвогуле шмат цікавых выданняў пра Беларусь: манаграфіі беларускіх вучоных, выданні твораў літаратуры, мастацкія альбомы, праграмы тэатральных выстаў, фотаздымкі і іншыя матэрыялы. Да выставы прымеркаваны і вернісаж беларускага мастака Мікалая Дундзіна з Віцебска, у якога склаліся добрыя творчыя сувязі з краязнаўчым музеем горада Лудза. А вось цяпер з яго творчасцю знаёмяцца жыхары і госці сталіцы Латвіі.

Ірына Цімохіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter