У стылі старога горада

Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адобрыла размяшчэнне шматфункцыянальнага комплексу ў гістарычнай частцы Мінска
Комплекс у межах вуліц Камсамольская — Гарадскі Вал размесціцца насупраць вядомага цэнтра “Гандлёвы дом на Нямізе”. Прадстаўляючы праект на пасяджэнні навукова-метадычнай рады, дырэктар прадпрыемства “Творчая майстэрня архітэктара Дулевіча Г.А.”, Генадзь Дулевіч расказаў, што кварталы ў гістарычнай частцы Мінска будуць максімальна набліжаны да стылю XIX-XX стагоддзяў. Вуліца Рэвалюцыйная стане пешаходнай. Патрапіць з вуліцы Няміга на Рэвалюцыйную стане магчымым па лесвіцы або эскалатары.

Для аўтамабіляў прадугле-джаны два заезды з боку вуліц Гарадскі Вал і Няміга, паркоўкі для аўтамабіляў плануецца праектаваць пад зямлёй. У комплексе размесцяцца гандлёвыя і экспазіцыйныя пляцоўкі, прадстаўніцтвы фірмаў. А будаўніцтва пла-нуецца пачаць ужо сёлета.

Ірына Цімафеева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter