У студэнтаў ёсць свая планета...

На неабсяжных прасторах былога Саюза самым ганаровым у студэнцкай сям’i лiчыўся “працоўны семестр” на будоўлях Казахстана i Сiбiры. Аднак сёння працы хапае i на роднай зямлi.
На неабсяжных прасторах былога Саюза самым ганаровым у студэнцкай сям’i лiчыўся “працоўны семестр” на будоўлях Казахстана i Сiбiры. Аднак сёння працы хапае i на роднай зямлi. У прыватнасцi, маладыя рукi, энергiя i сiла запатрабаваны ў выкананнi дзяржаўнай праграмы будаўнiцтва жылля на сяле. З мясцовай уладай ужо ўзгоднены адрасы i аб’ёмы работ для 25 студэнцкiх будаўнiчых атрадаў у Вiцебскай вобласцi. Няхай сабе гэта i не “блакiтная планета”, як называлi ў мiнулым стагоддзi казахстанскую цалiну, але ўсё роўна звыш чатырох тысяч юнакоў i дзяўчат беларускай поўначы маюць жаданне i дзяржаве дапамагчы, i грошай да вучобы зарабiць.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter