Чарговы этап акцыі “Прафсаюзы — дзецям” стартаваў у Беларусі

У школу — з абноўкамі

Чарговы этап акцыі “Прафсаюзы — дзецям” стартаваў у Беларусі

Прафсаюзныя арганізацыі напярэдадні 1 верасня аказалі дапамогу сем’ям і сацыяльным установам па падрыхтоўцы школьнікаў да новага навучальнага года. Закуплялі школьныя прыналежнасці, канцылярскія тавары, адзенне і абутак. Неабходныя рэчы перадавалі дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзецям-інвалідам, дзецям-сіротам. Асаблівая ўвага пры гэтым надавалася першакласнікам.

Матэрыяльную і фінансавую дапамогу атрымалі падшэфныя дзіцячыя сацыяльныя прытулкі, школы-інтэрнаты, дамы сямейнага тыпу. Так, Уздзенскае аб’яднанне прафсаюзаў набыло ранцы і канцтавары для хлопчыкаў і дзяўчынак з сем’яў, дзе выхоўваюцца пяць і больш дзяцей. Прафсаюз Рэчыцкага райжылкамгаса ўручыў партфелі са школьнымі прыналежнасцямі супрацоўнікам, чые дзеці пайшлі сёлета ў першы клас. А Гродзенскі аблкамітэт прафсаюза банкаўскіх работнікаў набыў для выхаванцаў Іўеўскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра спартыўныя касцюмы і абутак.

Прафсаюзныя арганізацыі Камянецкага раёна правялі дабрачынныя акцыі “У школу з добрым сэрцам” і “Збяры дзіця ў школу”. Каб прыцягнуць да дабрачыннасці больш людзей, валанцёры выходзілі да гандлёвых цэнтраў і школьных кірмашоў, дзе прапаноўвалі ўсім наведнікам дапамагчы малазабяспечаным дзецям падрыхтавацца да школы. Кожны жадаючы мог набыць школьныя прыналежнасці і пакласці іх у спецыяльныя скрыні.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter