У Шаркаўшчыне афганцам падарылі БМД

УЧОРА на Шаркаўшчыне прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя дваццаціпяцігоддзю вываду савецкіх войск з Афганістана. Спачатку ветэранаў афганскай вайны віталі ў райвыканкаме

Затым адбыўся мітынг ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Каля яго, як напамінак аб той вайне, была ўстаноўлена баявая машына дэсанту БМД-1. Чырвоную стужку перарэзалі  старшыня раённага савета дэпутатаў Уладзімір Шпец, першы намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Ламака і старшыня раённай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане Іван Матыскін.

Да знамянальнай даты прымеркаваны ў раёне і выхад альбома аб земляках, якія выконвалі інтэрнацыянальны доўг. У альбоме прадстаўлены 64 воіны-афганцы. Больш сарака з іх цяпер жывуць і працуюць у раёне.

Завяршыліся мерапрыемствы вечарам памяці. У царкве і касцёле адбыўся малебен па загінуўшых і памёршых воінах-інтэрнацыяналістах.

НА ЗДЫМКАХ: Моманты ўрачыстасці; ветэраны афганскай вайны. 

Уладзімір САУЛІЧ, “СГ”

Фота аўтара


 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter