У самым сэрцы Белай Русі. Мінская вобласць сваімі абрысамі на карце Беларусі сапраўды нагадвае яе сэрца.

І гэта аналогія цалкам справядлівая: цэнтральны рэгіён – заўсёды ў цэнтры падзей, ад яго ў многім залежыць дабрабыт і жыццё краіны.

Міншчына заўжды дае краіне больш за ўсіх хлеба. Дзякуючы прамысловым гігантам БелАЗ і “Беларуськалій”, што працуюць на тэрыторыі вобласці, Беларусь ведаюць ва ўсім свеце як надзейнага экспарцёра якаснай прадукцыі. На Міншчыну прыязджаюць набірацца вопыту спецыялісты ў розных галінах: тут першымі ў краіне ўкараняюцца новыя тэхналогіі, выпрабоўваюцца новыя машыны і механізмы.
Міншчына ўзгадавала Беларусі паэтаў, якія сталі заснавальнікамі сучаснай беларускай літаратуры, – Янку Купалу і Якуба Коласа. У Нясвіжскім замку Радзівілаў вызначаліся культурныя тэндэнцыі ўсёй Еўропы і нараджаўся беларускі тэатр. Самая высокая кропка Беларусі – гара Дзяржынская, і самае вялікае і славутае возера краіны – Нарач – таксама тут, у сэрцы Беларусі.
Сэрца краіны сёння пульсуе роўна і ўпэўнена, з прагай жыцця, з вялікім падмацаваным запасам трываласці. А значыць, і ва ўсёй краіны ўсё будзе добра і ўсё абавязкова атрымаецца.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter