У ролi Дзядоў Марозаў

Клуб аўтааматараў з Брэста рыхтуе дабрачынную акцыю для 63 дзяцей-сірот.
Клуб аўтааматараў з Брэста рыхтуе дабрачынную акцыю для 63 дзяцей-сірот.

Як паведамляюць члены аўтаклуба «Фольксваген», 21 снежня ўсе жадаючыя змогуць далучыцца да мерапрыемства і наведаць Быценьскі дзіцячы дом, дзе жывуць 33 хлопчыкі і 30 дзяўчынак.

Паводле слоў аднаго з удзельнікаў клуба Аляксандра Клімука, выхаванцам патрэбны абутак, адзенне, кнігі і сродкі гігіены. Акрамя гэтага, для самога дзіцячага дома неабходны дробная мэбля, замкі для дзвярэй, прылады працы і нават цырульніцкае крэсла.

Арганізатары ўдакладняюць, што паездка мае дабрачынны характар.

— З радасцю возьмем усіх тых, хто захоча проста паехаць і падарыць дзецям сваё цяпло і ўсмешкі, — адзначаюць яны.

Арцём КІР’ЯНАЎ, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter