В Беловежской пуще 6 марта откроется масленичная неделя

У пушчу на бліны

Праводзіны зімы ў нашай краіне праходзяць з 7 па 13 сакавіка. На «Адкрыццё масленічнага тыдня» запрашае і Белавежская пу­шча
Праводзіны зімы ў нашай краіне праходзяць з 7 па 13 сакавіка. На «Адкрыццё масленічнага тыдня» запрашае і Белавежская пу­шча. Народныя гулянні ўжо 6 сакавіка разгорнуцца на тэрыторыі Музея народнага побыту і старадаўніх тэхналогій.


Гасцей свята чакаюць тэатралізаванае прадстаўленне, вясёлая праграма, экскурсія па музею і майстар-класы рамеснікаў. Усіх жадаючых азнаёмяць з працэсам вырабу арыгінальнага напою мясцовай вытворчасці, дадуць яго прадэгуставаць. На свежым паветры можна будзе і ўдосталь падмацавацца: пакаштаваць фірмовыя масленічныя бліны, мяса, духмяную юшку.

На гэтым народныя гулянні не заканчваюцца — 12 сакавіка ў Маёнтку Дзеда Мароза арганізуюць «Праводзіны Матухны Зімы». У гэты дзень госці Белавежскай пушчы змогуць сагрэцца гарбатай з зёлак, пакаштаваць пачастункі палявой кухні, пад карагоды і народныя песні спаліць пудзіла Масленіцы.

У гэты ж дзень праводзіны зімы пройдуць і ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі. «У Год культуры вельмі важна падтрымліваць нацыянальную культурную спадчыну, а Масленіца — адно са старажытных славянскіх святаў, — падкрэсліла Алена Сакурэнка, загадчыца сектара інфармацыйна-асветніцкай работы ЦБС. — Бліны здаўна шануюцца як сімвал сонца і надыходзячай вясны».

ypopko@bk.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter