У праваахоўнікаў — наваселле

У Хоцімску адкрылі новы будынак пракуратуры.
У Хоцімску адкрылі новы будынак пракуратуры.

З гэтай падзеяй супрацоўнікаў і ўсіх жыхароў раёна павіншавалі Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік, прадстаўнікі мясцовай улады.

— Адкрыццё новага комплексу з’яўляецца добрым прыкладам рэалізацыі задач па абнаўленні і мадэрнізацыі эканомікі дзяржавы, усёй сацыяльнай інфраструктуры, якія паставіў Прэзідэнт у штогадовым Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, — адзначыў у час ўрачыстага адкрыцця Пётр Руднік.

Старшыня Хоцімскага райвыканкама Фёдар Вішнеўскі ў сваю чаргу падкрэсліў: будынак, які ўвасабляе аўтарытэт закона і дзяржаўнай улады, упрыгожыў цэнтр пасёлка. Яго будаўніцтва каштавала больш за 4 мільярды рублёў.

Святлана МАРКАВА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter