У правільным накірунку
01.11.2012 20:26:54
Супрацоўнікам «Белорусской нивы» ўручылі Ганаровыя граматы Савета Міністраў
15 КАСТРЫЧНІКА Прэмьер-міністр Беларусі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ падпісаў Ганаровыя граматы Савета Міністраў — заснавальніка «Белорусской нивы». Урадавую ўзнагароду — Ганаровую грамату Савета Міністраў — атрымліваюць за асаблівыя заслугі ў дзяржаўным, гаспадарчым, сацыяльна-культурным будаўніцтве і ўмацаванні абароназдольнасці Беларусі. Граматы ўзнагароджаным уручыў Уладзімір МАТУСЕВІЧ, намеснік міністра інфармацыі Беларусі. Ён высока ацаніў уклад газеты ў развіццё інфармацыйнай прасторы краіны, падзякаваў журналістам за іх прафесіяналізм і супрацоўніцтва.
За шматгадовую плённую працу ў сродках масавай інфармацыі, значны ўклад у беларускую журналістыку ўзнагароджаны чацвёра супрацоўнікаў «БН». Гэта
Віншуем калег з высокай узнагародай!
Надзея БУТОВІЧ, «БН»
НА ЗДЫМКАХ: Уладзімір МАТУСЕВІЧ (справа), намеснік міністра інфармацыі Беларусі, уручае Ганаровую грамату Савета Міністраў Беларусі Аляксандру ШАЎКО, аглядальніку рэдакцыі «БН»; ...Таццяне ПЕТРАШКЕВІЧ, стылістычнаму рэдактару «БН»; ...Любові СКАРНІК, галоўнаму бухгалтару «БН»; аглядальніка рэдакцыі Васіля ГЕДРОЙЦА (справа) з узнагародай віншуе Сяргей МІХОВІЧ, галоўны рэдактар «Белорусской нивы».
Фота Алега БЫКАВА, «БН», і Валерыя ХАРЧАНКІ