У правільным накірунку

15 КАСТРЫЧНІКА Прэмьер-міністр Беларусі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ падпісаў Ганаровыя граматы Савета Міністраў — заснавальніка «Белорусской нивы». Урадавую ўзнагароду — Ганаровую грамату Савета Міністраў — атрымліваюць за асаблівыя заслугі ў дзяржаўным, гаспадарчым, сацыяльна-культурным будаўніцтве і ўмацаванні абароназдольнасці Беларусі. Граматы ўзнагароджаным уручыў Уладзімір МАТУСЕВІЧ, намеснік міністра інфармацыі Беларусі. Ён высока ацаніў уклад газеты ў развіццё інфармацыйнай прасторы краіны, падзякаваў журналістам за іх прафесіяналізм і супрацоўніцтва.

Супрацоўнікам «Белорусской нивы» ўручылі Ганаровыя граматы Савета Міністраў

15 КАСТРЫЧНІКА Прэмьер-міністр Беларусі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ падпісаў Ганаровыя граматы Савета Міністраў — заснавальніка «Белорусской нивы». Урадавую ўзнагароду — Ганаровую грамату Савета Міністраў — атрымліваюць за асаблівыя заслугі ў дзяржаўным, гаспадарчым, сацыяльна-культурным будаўніцтве і ўмацаванні абароназдольнасці Беларусі. Граматы ўзнагароджаным уручыў Уладзімір МАТУСЕВІЧ, намеснік міністра інфармацыі Беларусі. Ён высока ацаніў уклад газеты ў развіццё інфармацыйнай прасторы краіны, падзякаваў журналістам за іх прафесіяналізм і супрацоўніцтва.

— «Белорусская нива» — газета, якая зменьваецца ў лепшы бок год ад года. Гэта значыць, што калісьці каллектыў абраў правільны накірунак. Сёння «Белорусская нива» мае свой асаблівы твар, у вёсках яе не проста чытаюць, да яе прыслухоўваюцца, — зазначыў Уладзімір Матусевіч. — Хацелася б падзякаваць калектыву за па-сапраўднаму добрую і якасную працу, асабліва падчас асвячэнне такіх дзяржаўных мерапрыемстваў-фестывалей, як «Дажынкі» і «Зов Полесья». Творчых вам поспехаў!

За шматгадовую плённую працу ў сродках масавай інфармацыі, значны ўклад у беларускую журналістыку ўзнагароджаны чацвёра супрацоўнікаў «БН». Гэта аглядальнікі рэдакцыі Аляксандр Шаўко і Васіль Гедройц, стылістычны рэдактар Таццяна Петрашкевіч і галоўны бухгалтар Любоў Скарнік. Дарэчы, не ўсім пашансіла адразу атрымаць грамату: Васіль Гедройц, як сапраўдны журналіст, у такі святочны момант знаходзіўся ў камандзіроўцы.  Узнагароду Васіль Расціслававіч атрымаў з рук галоўнага рэдактара «БН» Сяргея Міховіча.

Віншуем калег з высокай узнагародай!

Надзея БУТОВІЧ, «БН»

НА ЗДЫМКАХ: Уладзімір МАТУСЕВІЧ (справа), намеснік міністра інфармацыі Беларусі, уручае Ганаровую грамату Савета Міністраў Беларусі Аляксандру ШАЎКО, аглядальніку рэдакцыі «БН»; ...Таццяне ПЕТРАШКЕВІЧ, стылістычнаму рэдактару «БН»; ...Любові СКАРНІК, галоўнаму    бухгалтару    «БН»; аглядальніка рэдакцыі   Васіля ГЕДРОЙЦА (справа) з узнагародай віншуе Сяргей МІХОВІЧ, галоўны рэдактар «Белорусской нивы».

Фота Алега БЫКАВА, «БН», і Валерыя ХАРЧАНКІ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter