У працяг добрых спраў

Cёлета, як і ў мінулыя гады, дасягненні нацыянальнай культуры будуць шырока прадстаўлены за межамі БеларусіНа нядаўняй сустрэчы з прадстаўнікамі пасольстваў замежных краін і кіраўніцтвам акрэдытаваных у Беларусі культурных цэнтраў міністр культуры Павел Латушка падкрэсліў, што ведамства працягне ўдзел у міжнародных форумах выяўленчага мастацтва, будзе практыкаваць адкрыццё нацыянальных павільёнаў на буйнейшых сусветных культурных мерапрыемствах. Акрамя таго, будзе развівацца экспарт адукацыйных паслуг, атрымаюць падтрымку творчыя дэбюты і наватарскія праекты моладзі.
Нясвіжскі замак пасля рэстаўрацыі варта пабачыць і суайчыннікам, і замежнікамCёлета, як і ў мінулыя гады, дасягненні нацыянальнай культуры будуць шырока прадстаўлены за межамі Беларусі
На нядаўняй сустрэчы з прадстаўнікамі пасольстваў замежных краін і кіраўніцтвам акрэдытаваных у Беларусі культурных цэнтраў міністр культуры Павел Латушка падкрэсліў, што ведамства працягне ўдзел у міжнародных форумах выяўленчага мастацтва, будзе практыкаваць адкрыццё нацыянальных павільёнаў на буйнейшых сусветных культурных мерапрыемствах. Акрамя таго, будзе развівацца экспарт адукацыйных паслуг, атрымаюць падтрымку творчыя дэбюты і наватарскія праекты моладзі.
Павел Латушка нагадаў, што 2012 год аб`яўлены ў Беларусі Годам кнігі. Мінкультуры будзе актыўна падтрымліваць айчынную літаратуру і прадоўжыць займацца праблемамі біблятэк, чытання. Важнейшымі падзеямі стануць святкаванні 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, 100-годдзя Максіма Танка, 140-годдзя мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, 125-годдзя выхадца з Беларусі Марка Шагала, 120-годдзя харавога дырыжора, кампазітара Рыгора Шырмы, 1150-годдзя з часу першага ўпамінання Полацка.
На працягу года таксама пройдзе ХХІ Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, будзе рэалізаваны праект “Культурная сталіца Беларусі — Нясвіж”, наладжаны першая Усебеларуская выстава сучаснага мастацтва ў Мінску, Першы беларускі музейны форум у Гродне, другая Нацыянальная тэатральная прэмія і другая Нацыянальная музычная прэмія, ХІХ Мінскі міжнародны кінафестываль “Лiстапад”. Важнейшай падзеяй года стане адкрыццё пасля рэстаўрацыі палацавага комплексу ў Нясвіжы — унікальнага аб`екта, унесенага ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Дарэчы, Міністэрствам культуры і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі працягваецца акцыя па перадачы бібліятэкам замежных краін калекцый сучасных айчынных выданняў. Па 100 лепшых кніг ужо перададзена ў нацыянальныя бібліятэкі Расіі, Азербайджана, ЗША, Літвы, Украіны.

Таццяна Пастушэнка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter