БТРК первой покажет конкурсантов, которые представят Беларусь на «Славянском базаре в Витебске»

У прамым эфіры

Заўтра адбудуцца фінальныя адборы прадстаўнікоў Беларусі на конкурсы «Славянскага базару ў Віцебску»

Зусім хутка мы даведаемся, хто будзе прадстаўляць нашу краіну на юбілейным, XX Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе «Віцебск-2022» і XXXI Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2022». Па традыцыі гэтыя творчыя спаборніцтвы стануць галоўнымі падзеямі XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Кульмінацыя нацыянальных адбораў на конкурсы — два гала-канцэрты з удзелам знакамітых артыстаў эстрады. Яны адбудуцца ў Оршы, якая, дарэчы, у 2022 годзе стала культурнай сталіцай Беларусі. Праслухоўванні дзясяткі фіналістаў адбора на дзіцячы песенны конкурс пачнуцца ў суботу, 19 сакавіка, у 12:00 на базе аршанскага Палаца культуры. Дзесяць дарослых фіналістаў выйдуць на сцэну ў 17:00.

За вакальным спаборніцтвам за права выступіць на міжнародным форуме можна сачыць у прамым эфіры на канале «Беларусь 3», а таксама на сайце медыяхолдынга www.tvr.by.

Нагадаем, XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 13 па 18 ліпеня.

pepel@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter