У пошуках вобраза

Міністэрства культуры абвясціла конкурс эскізных праектаў помніка народнаму паэту Беларусі Максіму Танку ў горадзе Мядзелі
Міністэрства культуры абвясціла конкурс эскізных праектаў помніка народнаму паэту Беларусі Максіму Танку ў горадзе Мядзелі
Скульптарам, якія маюць адпаведную прафесійную адукацыю, прапанавана знайсці найбольш выразны вобраз Максіма Танка, аднаго з самых вядомых і арыгінальных прадстаўнікоў беларускай культуры і паэзіі XX стагоддзя, 100-я ўгодкі якога сёлета святкуе Беларусь.
Кампазіцыйна і пластычна помнік павінен быць вытрыманы ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва. Пераможца атрымае і права на стварэнне помніка. Заяўку на ўдзел у конкурсе можна падаць да 21 снежня, падрабязнасці глядзіце на сайце Міністэрства культуры ў інтэрнэце.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter