Традыцыйнае беларускае свята не ўпершыню адзначалася ў французкай сталіцы
25.01.2018 15:42:00
Каляды ў Парыжы, паводле беларускай традыцыі, праходзілі ўжо ў трэці раз. Ладзіла свята Амбасада Беларусі ў Францыі.
У імпрэзе паўдзельнічаў народны ансамбль песні “Заранак” з горада Бярозы, што на Брэстчыне. Шматлікія госці, сярод якіх былі актывісты беларускай дыяспары ды прадстаўнікі органаў дзяржулады Францыі, пабачылі старадаўні абрад Калядавання, народныя песні ды танцы. Праходзіла й дэгустацыя Калядных страў беларускай кухні. А майстры з Бярозаўскага раёна ўсіх ахвочых навучалі традыцыйным беларускім рамёствам.
Амбасадар Беларусі ў Францыі Павел Латушка казаў: “Старажытныя традыцыі духоўна злучаюць як беларусаў, якія жывуць на Бацькаўшчыне, так і супляменнікаў за мяжой. Прыкладам таму — Каляды, якія мы праводзім у Францыі ўжо трэці год запар”.
Голас Радзімы № 4 (3556), чацвер, 25 студзеня, 2018 у PDF