У парку Партызанскай славы ішоў «бой»

Прайшла рэканструкцыя падзей Віцебска-Аршанскай аперацыі

На Віцебшчыне прайшла маштабная рэканструкцыя падзей Віцебска-Аршанскай аперацыі. Удзельнікі яе пастараліся дэталёва, да дробязей узнавіць абстаноўку 70-гадовай даўніны.

Менавіта 22—28 чэрвеня 1944 года на віцебскай зямлі праводзілася вялікая ваенная аперацыя з мэтай ліквідацыі абароны правага фланга групы армій «Цэнтр». Галоўным і найбольш складаным момантам гэтай аперацыі, якая з’яўлялася часткай плана «Баграціён», была пераправа нашых воінаў на левы бок Дзвіны. Яна праводзілася ў некалькіх месцах адначасова, ад яе паспяховасці залежаў лёс не толькі Віцебска, але і райцэнтраў Сянно, Шуміліна, Лепеля, Талачына, Оршы, Чашнікаў і іншых.

У гістарычнай рэканструкцыі далёкіх падзей прынялі ўдзел больш за 100 членаў ваенна-гістарычных клубаў з Мінска, Магілёва, Гомеля, Пскова, Варонежа, Санкт-Пецярбурга, Серпухава.

Тэатралізаваныя, але вельмі рэалістычныя «баі» разгарнуліся ў парку Партызанскай славы, непадалёк ад музея Міная Шмырова. У выніку шматлікія гледачы змаглі наяве адчуць атмасферу слаўных падзей і гонар за нашых вызваліцеляў і сказаць дзякуй усім, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць Айчыны. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter