В Беларусь пришла зима

У «Нікласа» парывісты характар

Галоўны жарт да 1 красавіка прыгатавала надвор’е: зіма пасярод вясны нечакана абрынулася на краiну
Галоўны жарт да 1 красавіка прыгатавала надвор’е: зіма пасярод вясны нечакана абрынулася на краiну. Ападкі і парывісты вецер прыйшлі на змену незвычайна цёпламу сакавіцкаму надвор’ю. І калі на мінулым тыдні месцамі па поўдні было да 20 градусаў цяпла, то сёння слупок тэрмометра блізкі да нулявой адзнакі, а парывы ветру дасягаюць 15—20 м/с. 



Мы высветлілі, якія наступствы прынесла непагода і як іх пераадольваюць.

Поўнач нашай краіны першай адчула змены. У Віцебскай вобласці снежны покрыў месцамі дасягаў чатырох сантыметраў. Снег пачаў ісці яшчэ ўначы, ападкі працягваліся і ўсю раніцу. Затым іх змяніў парывісты вецер. 

Па інфармацыі сіноптыкаў ветранае і золкае надвор’е захаваецца да канца тыдня. «Паўночнаатлантычны цыклон прынясе дождж з мокрым снегам. Вецер паўднёва-ўсходні, 8—13 м/с, месцамі парывамі 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы 0... -5 °С, днём + 2... + 7 °С», — агучвае прагноз Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра.

Але мы абышліся адносна лёгка. У суседняй Расіі надвор’е ўчыніла нямала бед: з разбурэннямі і аварыямі сутыкнуліся жыхары дзесяці рэгіёнаў краіны. 

З Расіі цыклон рушыў да нас. Але шквальныя парывы ветру не адзіны вясновы капрыз. Галалёд ускладняе рух аўтамабіляў, расце колькасць ДТЗ, таму пераходзіць на летнюю гуму вадзіцелі не спяшаюцца. «Снег пайшоў — і людзі перасталі «пераабувацца». 

З-за пагаршэння надвор’я Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў і пешаходаў быць вельмі ўважлівымі. «Зага-дзя ўключыце габарытныя агні, блізкае святло фар або процітуманныя фары. Пешаходам варта выкарыстоўваць светлую вопратку і флікеры», — раіць Таццяна Харлінская, кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Рэзкіх манеўраў на дарозе таксама лепш пазбягаць.

Паніжэнне тэмпературы адбілася і на сельскагаспадарчых культурах. Стан азімых збожжавых пасля перазімоўкі ў асноўным добры, а вось азімы рапс капрызаў надвор’я не перажыў: у паўднёва-ўсходніх рэгіёнах краіны ён вымерз. Цяпер гэтыя палі будуць перасяваць.

І зноў сіноптыкі не суцяшаюць: да канца тыдня аграметэаралагічная абстаноўка не зменіцца, а ў другой палове семiднеўкi з-за начнога мінусу верхні пласт глебы месцамі нават падмерзне. Так што з высадкай у агароды ранніх культур дачнікам прыйдзецца пачакаць.

Іна ГАРБАЦЕНКА

gorbatenko_inna@mail
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter