У Мытны ці ў Еўрапейскі?

Украіна «спынілася падумаць» пра тое, куды краiне ісці далей

Украіна «спынілася падумаць» пра тое, куды краiне ісці далей

Кабінет Міністраў Украіны падпісаў пастанову «Аб прыпыненні працэсу падрыхтоўкі да падпісання пагаднення аб Асацыяцыі з Еўрасаюзам».

Праціўнікі інтэграцыі з ЕС задаволены гэтым фактам, скептыкі — упэўнены, что краіна пачала дзялiцца на дзве часткі. Зараз шэрагу міністэрстваў даручана прапанаваць ЕС і Расіі стварыць камісію на трохбаковай аснове для выпрацоўкі комплексу пытанняў, накіраваных на аднаўленне страчаных аб’ёмаў вытворчасці, а таксама пашырэнне і садзейнічанне міжнароднаму гандлю. Акрамя таго, плануецца аднавіць актыўны дыялог з краінамі Мытнага саюза і СНД аб актывізацыі гандлёва-эканамічных сувязяў.

Нагадаем, пагадненне аб Асацыяцыі прадугледжвала збліжэнне ЕС з Украінай і адначасова фактычна пазбавіла б Украіну мыгчымасці ў далейшым далучыцца да Мытнага саюза з-за неадпаведнасці заканадаўчых нормаў. Па словах міністра па гандлю Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Андрэя Сляпнёва, важна накіраваць намаганні на развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж краінамі Мытнага саюза і Украінай. Ва ўмовах глабальнага эканамічнага спаду гэта будзе выгадна ўсім бакам. Дарэчы, зусім нядаўна прэм’ер-міністр Украіны Мікалай Азараў адзначаў жаданне нарошчваць аб’ёмы тавараабароту з Беларуссю. Варта адзначыць, у мінулым годзе ён дасягнуў рэкордных $ 7,5 млрд. Прычым і беларускі, і ўкраінскі бакі рэальна ацэньваюць, што гэтую лічбу можна павялічыць у два разы. Нагадаем, Украіна ўжо мае статус назіральніка ў Мытным саюзе, але заяўку на ўступленне ў аб’яднанне, якое з 2015 года павінна трансфармавацца ў Еўразійскі эканамічны саюз, яна не падавала.

Прэзідэнт краіны Віктар Януковіч пакуль яшчэ не канчаткова адмовіўся ад пытанняў збліжэння з Еўропай, аб чым ён заявіў у Вене. Паводле яго слоў, шлях гэты для краіны няпросты, і чым далей — тым становiцца больш складаным. А віцэ-прэм’ер Украіны Юрый Бойка ўжо выказаў сваё меркаванне наконт пастановы кабміна: прымаючы такое рашэнне, урад карыстаўся выключна нацыянальнымі інтарэсамі, інтарэсамі захавання працоўных месцаў, павышэння эканамічнай стойкасці дзяржавы, вытворчага патэнцыялу і іншымі заданнямі, накіраванымі на забеспячэнне годных сацыяльных стандартаў жыцця ўкраінцаў.

Дарэчы, нядаўна была апублікавана справа¬здача Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Мінэканамразвіцця Украіны аб тым, што пагадненне з Еўропай негатыўна адаб’ецца на многіх галінах эканомікі. У прыватнасці, эксперты падлічылі: бюджэт краіны недалічыцца 1,9 млрд. грывен паступленняў у першы год дзеяння зоны свабоднага гандлю з ЕC і 2,3 млрд. грывен — у другі. У першую чаргу гаворка ідзе аб паступленнях ад увазных пошлін, ад хімічнай і транспартнай галін, лясной гаспадаркі, здабычы вугалю, нафты, газу, металургіі, электра¬энергетыкі і машынабудавання. Так ці інакш, але склалася сітуацыя няпростага выбару. Многія партыі і палітыкі ўжо кажуць аб неабходнасці правядзення рэферэндуму па пытанні ўступлення Украіны ў адзін з саюзаў — у Мытны ці ў Еўрапейскі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter