У магілёўскага паэта Алеся КАЗЕКІ выйшла паэтычная кніга “Песня роднай зямлі”

У зборніку філасофская, грамадзянская, патрыятычная лірыка, паэмы і апавяданні. Паэт адказвае на складаныя пытанні, актуальныя ва ўсе часы, – пра духоўны шлях чалавека, чаго шукаць і кім быць, на каго спадзявацца, як не страціць сябе? Раздзел “Край буслоў” – сэрца кнігі, з якога даведваешся, што пісьменнік для роднага краю гатовы зрабіць літаральна ўсё. І нават немагчымае.


Я хачу аазісам пустыні
Напаіць пяскоў бясконцых плыні,
Чэрствасці людской пустэчу-ляда
Замяніць спагады райскім садам,

А, напрыклад, паэма “Марыйка” – пра дзяўчыну, якая стала сімвалам бязвінных ахвяр, закатаваных немцамі.

Фото: Союз писателей Беларуси
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter