У Мінску

п’яная кампанія, якая ехала на аўтамабілі, збіла маці з дзіцем у калясцы, якая пераходзіла дарогу па “зебры”. Урачы ацэньваюць стан пацярпелых як здавальняючы.

п’яная кампанія, якая ехала на аўтамабілі, збіла маці з дзіцем у калясцы, якая пераходзіла дарогу па “зебры”. Урачы ацэньваюць стан пацярпелых як здавальняючы.

У Магілёўскай вобласці аб’яўлены конкурс на лепшую навуковую работу сярод студэнтаў і аспірантаў вышэйшых навучальных устаноў для ўкаранення ў вытворчасць і сацыяльную сферу.

У чукоцкай вёсцы Лорына сталі выпускаць эксклюзіўную тушонку з маржа, нерпы і цюленяў. Спецыялісты кажуць, што ёсць спецзапас для шырокага сусветнага рынку. Калі тавар будзе карыстацца попытам, геаграфія рэалізацыі будзе пашырацца.

У Літве ў войску не хапае радавых: пасля адмовы ад прызыву на абавязковую ваенную службу замест запланаваных 800 радавых узброеныя сілы краіны змогуць наняць толькі 200. У той жа час у літоўскай арміі засталася ранейшая колькасць афіцэраў і сяржантаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter