У Лельчыцах

школьнікі і педагогі да 440-гадовага юбілею роднага пасёлка саткуць сукенку з васількоў, а таксама з каласкоў аўсу і катухоў кукурузы.

школьнікі і педагогі да 440-гадовага юбілею роднага пасёлка саткуць сукенку з васількоў, а таксама з каласкоў аўсу і катухоў кукурузы.

У Віцебску гарвыканкам правядзе рэвізію дваровых тэрыторый у мікрараёнах масавай забудовы. Упершыню будзе абследаваны стан асфальтавага пакрыцця, дзіцячых пляцовак, зон адпачынку, асвятлення.

У Ерэване 4—6 верасня пройдзе універсальны гандлёва-прамысловы форум Armenia Expo-2009. Ад Беларусі ў форуме ўдзельнічаюць Барысаўскі крыштальны завод, Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, ЗАТ “Пінскдрэў”.

У Сербіі шэсць чалавек загінулі ў выніку серыі выбухаў на заводзе па вытворчасці  боепрыпасаў. Акрамя шасцярых, якія загінулі, яшчэ як мінімум дзесяць чалавек пацярпелі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter