У краі жыватворных крыніц

На Магілёўшчыне шукаюць адметныя турыстычныя брэндыМіфалагічны герой Машэка і “жывая вада” — чым не сімвалы, каб завабіць турыстаў? Яны і выбраны з дзясяткаў іншых прапанаваных для разгляду пад час круглага стала вядомымі гісторыкамі, географамі, краязнаўцамі, а таксама прадстаўнікамі турбізнесу, сельскіх сядзіб і СМІ.
На Магілёўшчыне шукаюць адметныя турыстычныя брэнды
Міфалагічны герой Машэка і “жывая вада” — чым не сімвалы, каб завабіць турыстаў? Яны і выбраны з дзясяткаў іншых прапанаваных для разгляду пад час круглага стала вядомымі гісторыкамі, географамі, краязнаўцамі, а таксама прадстаўнікамі турбізнесу, сельскіх сядзіб і СМІ.
Як паведамілі ва ўпраўленні фізічнай культуры, спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, у героя мясцовага фальклорнага эпасу Машэку можна ўдыхнуць новае жыццё. Варта толькі па-сучаснаму абыграць легенду пра незвычайнага асілка-разбойніка. Як вядома, натхнёны рамантыкай легенды пра Машэку Янка Купала напісаў паэму “Магіла льва”. Існуе ў Магілёве і мікрараён Машэка, аднайменны гандбольны клуб і нават аўтакран МАЗ называецца “Машэка”.
Другі брэнд — “жывая вада” ці “Край жыватворных крыніц” — не менш цікавы. Бо Магілёўшчына — край крыніц. Яны ёсць у кожным раёне, а найбольш вядомыя з іх — Палыкавіцкая ў Магілёўскім і Блакітная ў Слаўгарадскім. Дарэчы, Блакітная крыніца з’яўляецца самай магутнай прыроднай крыніцай ва Усходняй Еўропе, да таго ж валодае ўнікальнымі лячэбнымі ўласцівасцямі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter