У кожнай палонцы Іардань

Хрышчэнне Гасподняе, якое адзначаецца 19 студзеня, уваходзіць у лік дванаццаці свят, якія Праваслаўная царква асабліва шануе. У гэты дзень, паводле Евангелля, адбылося хрышчэнне 30-гадовага Ісуса Хрыста Іаанам Хрысціцелем на рацэ Іардан.
Хрышчэнне Гасподняе, якое адзначаецца 19 студзеня, уваходзіць у лік дванаццаці свят, якія Праваслаўная царква асабліва шануе. У гэты дзень, паводле Евангелля, адбылося хрышчэнне 30-гадовага Ісуса Хрыста Іаанам Хрысціцелем на рацэ Іардан.

На Чыжоўскім вадасховішчы.

Вадохрышча таксама лічыцца святам Богаяўлення, бо ў гэты дзень Бог явіў свету ўсю Святую Тройцу: Бог-Сын прымаў хрышчэнне ў Іардане, Дух Святы сышоў на яго ў выглядзе голуба, Бог-Айцец засведчыў Ісуса Хрыста голасам з неба.


У беларускай Іардані.
У беларускай Іардані.

У народным календары святкаваннем Хрышчэння заканчваюцца Каляды. Само ж Вадохрышча пачынаецца надвячоркам 18 студзеня, калі ў храмах праводзяцца святочныя літургіі і таінства асвячэння вады — з гэтага моманту яна лічыцца асвечанай, святой. У лёдзе высякаюць палонкі ў выглядзе крыжа — іардані. Хрышчэнскай вадой вернiкi асвячаюць сваё жытло, рэчы, гаспадарчыя пабудовы, свойскiх жывёл i птушак. Многія самі акунаюцца ў халодную ваду — лічыцца, што гэта засцерагае ад хвароб.

Вадохрышча на Дзікім возеры ў Любанскім раёне. Фота аўтара

Святой вады глыток.

Асвячэнне вады –– не проста абрад. Як і ў кожным таінстве, тут адбываецца сустрэча чалавека з Богам, а значыць, яго асвячэнне і абнаўленне. Нават тыя, хто скептычна ставіцца да рэлігійных абрадаў, накіроўваюцца ў гэты дзень да бліжэйшага храма, каб набраць святой вадзіцы ці акунуцца ў палонку. Шляхі Гасподнія нявызнаныя. Магчыма, для кагосьці гэта стане першым крокам да веры.

Ігнат Дубейка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter